Здаўна людзі надавалі вялікае значэнне рабоце. Прафесійная дзейнасць адыгрывае немалаважную ролю ў развіцці асобы, бо працуючы чалавек развіваецца як фізічна, так і маральна.

Віктар Шылаў – лепшы па прафесііЖыллёва-камунальная служба з часоў узнікнення першых гарадоў і па сённяшні дзень з’яўляецца галоўным складальнікам гарадскога ўкладу жыцця. Менавіта яна добраўпарадкоўвае і ўпрыгожвае гарады, стварае камфорт і ўтульнасць для яго жыхароў, нясе адказнасць за чысціню і парадак не зважаючы на капрызы прыроды, выхадныя дні і святы.

Водаправодна-каналізацыйная гаспадарка – адзін з самых цяжкіх і запатрабаваных участкаў ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. З 2005 года працуе на дадзеным участку слесарам-рамонтнікам Віктар Шылаў.
Кіраўніцтва характарызуе Віктара Рыгоравіча як адказнага выканаўцу і спецыяліста сваёй справы. Ён быў сведкам многіх падзей, якія адбыліся ў нашым горадзе. Напрыклад, за некалькі апошніх гадоў наш горад забудаваўся новым мікрараёнам “Дружба”, які складаецца з яркіх шматпавярховых дамоў. Адпаведна, вырасла і колькасць насельніцтва нашага раённага цэнтра.

У абслугоўванні жылога фонду вялікая нагрузка легла на ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Чыстая вада ў дамах – гэта вынікі добрасумленнай працы, якая высока цэніцца не толькі жыхарамі, але і гасцямі Петрыкава. Немалаважным з’яўляецца і сістэма напорнай каналізацыі – залог экалагічнасці нашага рэгіёну.
Віктар Рыгоравіч – чалавек, які жыве сваёй працай, бо ў любы час сутак, незалежна ад выхадных і святочных дзён, ён выязджае на ўхіленне аварыйных сітуацый, правядзенне рамонтна-прафілактычных работ. Работнік служыць прыкладам для ўсяго калектыву. Карыстаецца аўтарытэтам сярод сваіх калег, з’яўляецца настаўнікам для маладых спецыялістаў, карыстаецца павагай кіраўніцтва.

Акрамя таго, Віктар Рыгоравіч прымае актыўны ўдзел у прафсаюзнай дзейнасці прадпрыемства. Узнагароджаны падзякай і каштоўнымі падарункамі за ўдзел у раённых спаборніцтвах па рыбнай лоўлі.

Узнагароды Віктар Рыгоравіч атрымліваў і на больш высокім узроўні. Так, у 2020 годзе ён быў узнагароджаны падзякай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, у 2021 годзе – ганаровай граматай дзяржаўнага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у 2022 – узнагароджаны граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Кіраўніцтва і калектыў сардэчна віншуюць “Чалавека працы” Віктара Шылава з атрыманнем такіх значных узнагарод. Гэта высокая ацэнка прафесійнага майстэрства, адданага служэння сваёй справе, пацвярджэнне высокага ўзроўню і патэнцыялу. Няхай вернасць выбранай справе, шчырае імкненне забяспечваць якасны ўзровень жыцця нашых грамадзян паслужаць далейшаму пераўтварэнню і дабрабыту горада.

Наталля ШАБАЛТАС,
старшыня прафкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о