У сельскай гаспадарцы – самы хуткі кар’ерны рост

0
334

У сельскай гаспадарцы – самы хуткі кар’ерны рост

Пра гэта распавёў галоўны інжынер ААТ “Чалюшчавічы”, малады спецыяліст Аляксандр Зубрыцкі.

Сёння галіна сельскай гаспадаркі ў нашым раёне пад асаблівай увагай. Гарантаваць эканамічную бяспеку краіны – задача не толькі кожнага кіраўніка, але і ўсіх работнікаў. Разумее гэта і малады спецыяліст Аляксандр Зубрыцкі. Хлопцу толькі 23 гады, а ён ужо на адказнай пасадзе.

“Родам я з Калінкавічаў, там жа скончыў школу і Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя Уладзіміра Міцкевіча па спецыяльнасці “Механік”, – пачаў знаёміць нас з фактамі сваёй біяграфіі герой. – Затым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце. Па размеркаванні трапіў на Петрыкаўшчыну – у КСУП “Чалюшчавічы”.

Нагадаем нашаму чытачу, што ў 2022 годзе былі аб’яднаны Капаткевіцкая і Колкаўская гаспадаркі, якія далучыліся да Чалюшчавіцкай. А зараз КСУП “Чалюшчавічы” перайшло ў ААТ і будзе перададзена пад упраўленне ААТ “Беларуськалій”.

Па словах Аляксандра, клопатаў у спецыяліста, адказнага за машынна-трактарны парк гаспадаркі, хапае. Працаваць галоўным інжынерам няпроста. Калі казаць сухой мовай, то сярод абавязкаў – гэта падрыхтоўваць пастановы, загады, інструкцыі і іншыя кіруючыя матэрыялы па пытаннях сельскай гаспадаркі, разумець тэхналогію вытворчасці, эканоміку, арганізацыю працы і шмат іншага.

На пытанне, ці створаны ўмовы для маладога работніка, Аляксандр адказаў так: “Мне прапанавалі жыллё, заработная плата годная. Калектыў ва ўсім дапамагае, а кіраўніцтва падтрымлівае”.

Малады чалавек разважае як спецыяліст са шматгадовым вопытам: “Кожны працаўнік разумее ступень сваёй адказнасці. Сёння без такога разумення не будзе ўраджаю. Гэта проста неабходна ўкладваць у галовы людзей. Ды і ад правільнасці прыняцця рашэння залежыць канчатковы вынік. Калі сядзець у кабінеце і не ведаць, што робіцца за яго дзвярыма, наўрад ці можна будзе дабіцца поспеху”.
Аляксандр не тоіць: сёння трэба актыўна папулярызаваць галіну сельскай гаспадаркі.

“Мне здаецца, што ў сучаснай моладзі наконт працы ў сельскай гаспадарцы шмат стэрэатыпаў. І не ўсе разумеюць, што аграрна-прамысловы комплекс у нашай краіне – гэта фундамент для росквіту эканомікі краіны, а значыць і дабрабыту кожнага беларуса. На жыль, прыходзіцца канстатаваць, што спецыялістаў не хапае.

Сёння сфера сельскай гас-падаркі ў ААТ “Чалюшчавічы” імкліва развіваецца: укараняюцца новыя тэхналогіі і прынцыпы вытворчасці, прадпрыемства ўсяляк мадэрнізуюцца. Але ўсё гэта немагчыма без штодзённай працы аграрыяў”, – падвёў вынік малады чалавек.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о