Па стане на 7 красавіка НА ПАДРЫХТОЎЦЫ ГЛЕБЫ ДА СЯЎБЫ ЛІДЫРУЮЦЬ:
Эдуард Мікалаевіч ЯКАВЕЦ з ААТ “Камаровічы”, які на “Беларус-3522” з “Дыскапак-6575” прадыскаваў 575 гектараў глебы;
Яўген Міхайлавіч МАКОЎСКІ з КСУП “Запаветы Ільіча”, які на “Беларус-3522” з “Дыскапак-6” прадыскаваў 465 гектараў глебы;
Дзмітрый Аляксандравіч ГАРОШКА з КСУП “Запаветы Ільіча”, які на “Беларус-3522” з “Дыскапак-6” прадыскаваў 460 гектараў глебы.
НА ВОРЫВЕ ГЛЕБЫ ВЫЗНАЧЫЎСЯ
Ігар Валер’евіч Драбязга з КСУП “Чалюшчавічы”, які на “Беларус-3522” з “ППА-8-40” узараў 116 гектараў глебы.
НА СЯЎБЕ РАННІХ ЯРАВЫХ І ЗБОЖЖАВЫХ ЛІДЫРУЮЦЬ
Мікалай Адамавіч ДУБІК з КСУП “Запаветы Ільіча”, які на “Беларус-3522” з “АПП-6” пасеяў 330 гектараў плошчы;
Валерый Віктаравіч СКРЭД з ААТ “Камаровічы”, які на “Беларус-3522” з “АПП-6” пасеяў 203 гектары плошчы;
Мікалай Леанідавіч ЗБОРЫН з КСУП “Чалюшчавічы”, які на “Беларус-3522” з “Бярэсце” пасеяў 134 гектары плошчы.
НА ЎНЯСЕННЕ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ І ГЕРБІЦЫДАЎ ПРЫЗНАНЫ ЛЕПШЫМІ
Леанід Міхайлавіч МАЗАЙ з КСУП “Чалюшчавічы”, які на “Беларус-892,2” з “Мекасан” унёс кампанентаў на плошчы 350 гектараў;
Сяргей Мікалаевіч ГУРНЕВІЧ з КСУП “Запаветы Ільіча”, які на “Беларус-892” з “РУ-1600” унёс кампанентаў на плошчы 230 гектараў.
НА ЎНЯСЕННІ АРГАНІЧНЫХ УГНАЕННЯЎ ЛІДЫРУЕ
Ігар Адамовіч ЧЫЧЫКАЙЛА з ААТ “Камаровічы”, які на “Беларус-3022” з “ПМС-18” унёс 2570 тон арганікі.

Алена ГАЛЕНЯ,
старшыня райкама
прафсаюза работнікаў АПК

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о