Мы сустрэліся з галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам Кіравання па працы з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне Вольгай Уладзіміраўнай ШПІГАНОВІЧ.

СЁННЯ ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ!– Вольга Уладзіміраўна, якая  функцыя падатковых органаў у сучасным грамадстве?

– Галоўная задача – папаўняць дзяржаўную казну. Дзяржава не можа існаваць без падаткаў. Бо кожны атрыманы рубель ідзе на рамонт і будаўніцтва школ, дзіцячых садоў, бальніц, дарог, на выплату заработнай платы і пенсій. Напрыклад, за апошнія шэсць месяцаў у бюджэт усіх узроўняў ад падаткаплацельшчыкаў нашага раёна паступіла 13,4 мільёна беларускіх рублёў. Усе сродкі накіраваны на рэалізацыю розных сацыяльных праектаў.

Акрамя гэтага, мы здзяйсняем і кантрольныя функцыі, займаемся налічэннем маёмасных падаткаў, вядзем улік дэкларыравання.

– У чым заключаецца дзейнасць падатковага  інспектара?

– Галоўнае прызначэнне  – гэта захаванне і абарона правоў як дзяржавы, так і падаткаплацельшчыка.

Сёння ў нас працуюць высокакваліфікацыйныя спецыялісты. Змяненні ў падатковым заканадаўстве патрабуюць ад нас удумлівасці і аператыўнасці. З-за высокай ступені дынамічнасці нам даводзіцца пастаянна павышаць свой прафесійны ўзровень. Неабходна не толькі разабрацца ва новаўвядзеннях самому, але і растлумачыць іх насельніцтву.

Якія накірункі працы  вы лічыце найбольш важнымі?

– Павышэнне ўзроўню работы з падаткаплацельшчыкамі і падатковай  граматнасці насельніцтва. Час патрабуе ўдасканальвання  электронных сервісаў, каб нашы  кліенты з аддаленых населеных пунктаў не гублялі свой час і грошы на паездку ў раённы цэнтр, а карысталіся магчымасцю ў электронным выглядзе не толькі здаваць дэкларацыі, але і даведвацца  пра свае аб’екты падаткаабкладання, пра запазычанасці і магчымасць пагасіць іх з дапамогай электроннага плацяжу.

Сёння мы працуем не пад традыцыйным лозунгам “Заплаці падатак, і спі спакойна”, а ў рэжыме максімальнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з  кліентам. Наша задача – дапамагчы насельніцтву правільна і ў тэрмін выканаць  канстытуцыйны абавязак  – выплаціць падатак.

– Людзі хочуць карыстацца ўсімі магчымымі сацыяльнымі благамі, ездзіць па добрых дарогах, атрымліваць якасную адукацыю і медыцынскае абслугоўванне,  заработную плату. Але разам з тым, плаціць падаткі кожны хацеў бы як мага ў меншым памеры. Як працаваць у такіх умовах работнікам інспекцыі?

– Хочацца адзначыць, што ўзровень так званай падатковай культуры ў насельніцтва з кожным годом павышаецца. Маецца тэндэнцыя скарачэння колькасці падатковых парушэнняў, як з боку юрыдычных асоб, так і з боку індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб.

Важна, каб у грамадстве ўзрос давер да   нашай службы шляхам забеспячэння празрыстасці работы падатковых  органаў.

– З якімі цяжкасцямі сустракаецеся?

– Не магу не прызнаць, што праблема даўжнікоў і ўхілення ад уплаты падаткаў, на вялікі жаль, нікуды не знікла. Усе меры, якія магчыма прымаць з такой катэгорыяй насельніцтва, – мы прымаем. Пачынаючы з шырокага інфармавання пра тэрмін, спосабы выплаты падаткаў,   і заканчваючы асабістымі сустрэчамі з  насельніцвам. Трэба памятаць пра тое, што сёння падатковая інспекцыя – гэта не карны орган. Нам патрэбна данесці неабходную інфармацыю да падаткаплацельшчыкаў, дапамагчы разабрацца ў галіне падаткаабкладання.

Вы доўгі час працуеце на дзяржаўнай  службе. Якімі якасцямі  павінен валодаць чалавек,  каб адбыцца ў вашай прафесіі ?

– Працуюць у падатковых органах толькі тыя, каму сапраўды па душы гэтая прафесія.  Спецыяліст павінен валодаць такімі якасцямі, як законапаслухмянасць, справядлівасць,  бесстароннасць, вытрымка, адказнасць, дысцыпліна. Па іншаму тут не можа быць. У той жа час мы па-вінны  ўмець гаварыць з людзьмі. У нас існуе ўнутраны рэгламент зносін з падаткаплацельшчыкамі, які абавязвае дзяржаўнага служачага заўсёды быць ветлівым і карэктным.

– Што пажадаеце калегам  напярэдадні прафесійнага свята?

– Шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту, веры ў свае сілы і невычэрпнай энергіі. Каб і ў далейшым нашы веды і вопыт, прафесіяналізм і адданасць сваёй справе служылі на карысць  краіне і яе жыхарам.

Святлана СОБАЛЕВА,

фота аўтара.

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о