ПРА НАС

Петрыкаўская раённая газета выдаецца з 1 мая 1931 года. Першая назва газеты «Калгаснік Петрыкаўшчыны», першы рэдактар яе А.Дамброўскі. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны падпольна выдавалася як «Сталінская праўда», рэдагаваў якую Аляксей Кузьміч Курапаценка. У пасляваенны час газета выходзіла пад назвай «Сцяг Кастрычніка», а рэдакцыю ўзначальваў Уладзімір Басак.
3 сакавіка 1963 года газета стала называцца «За новыя рубяжы» і выходзіла пад такой назвай да 26 жніўня 1995 года, тады перайменавана ў «Петрыкаўскія навіны». У розныя гады газетай кіравалі галоўныя рэдактары: Дамброўскі, Аляксей Курапаценка, Дзмітрый Карась, Васіль Монак, Рыгор Вараб’ёў, Мікалай Тарасенка, Іван Самахвалаў, Пятро  Шадура. Цяперашні рэдактар раёнкі – Галіна Казак.
3 ініцыятывы рэдакцыі газеты арганізаваны выпуск культуралагічных і літаратурных альманахаў «Рачныя напевы», «Галасы Палесся», «Салаўіны бераг», «Жыві, мая крыніца».
Перыядычнае выданне «Газета „Петрыкаўскія навіны“ зарэгістравана за №1047 Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь па друку 15 студзеня 2010 года. Канал распаўсюджвання друкаванай прадукцыі:  праз падпіску і  ў розніцу. Газета ажыццяўляе свой выхад 2 разы ў тыдзень фарматам А3: па серадах – адзін з паловай друкаваныя аркушы, суботах – два з паловай друкаваныя аркушы. Падпісныя індэксы: для ведамасных падпісчыкаў  – 64000, індывідуальных – 64002.
Газета і калектыў рэдакцыі ўзнагароджаныя граматамі: Вярхоўнага Савета БССР (1981 г.) за актыўны ўдзел у камуністычным выхаванні працаўнікоў раёна, мабілізацыі іх на паспяховае рашэнне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва; Гомельскага аблвыканкама (2001 г.) за высокае прафесійнае майстэрства, актуальнае асвятленне палітычных падзей; Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку (2001 г.) за шматгадовую плённую працу па інфармаванні насельніцтва, вялікі ўклад у культурнае жыццё раёна. У 2001 годзе былы рэдактар газеты І.Д.Самахвалаў узнагароджаны медалём „За працоўную адзнаку“, знакам “Выдатнік друку”.
Тэматыка публікуемых матэрыялаў на старонках газеты досыць шырокая: вытворчасць і сацыяльная сфера, замалёўкі аб людзях працы і крытычныя матэрыялы рознага характару. Наладжаная прамая сувязь чытача з газетай праз тэматычныя палосы і рубрыкі „Наша пошта“, „Нам пішуць“, „Лісты ў рэдакцыю“, „Адкрыты ліст“, „Нашы кансультацыі“.
Адлюстроўваюцца на старонках матэрыялы па званках „гарачай тэлефоннай лініі“, “прамой лініі” з удзелам кіраўнікоў служб і раённай улады.
Нямала месца займаюць публікацыі аб дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання, якія размяшчаюцца пад рубрыкамі „У райвыканкаме“, „На сесіі рай(сель)савета“, „Саветы і жыцце“, „Народны дэпутат“. Папулярныя рубрыкі „Ракурс“, „На тэму выхавання“, „Соцыум“, „На вострую тэму“, “Як жывеш, вёска?», «За дысцыпліну і парадак», «Ахова працы», «За здаровы лад жыцця». Вядзецца на старонках газеты таксама рубрыка «Наша здароўе».
Установа «Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» – некамерцыйная арганізацыя дзяржаўнай камунальнай формы ўласнасці, юрыдычная асоба, створаная для ажыццяўлення сацыяльна-культурных функцый праз выпуск газеты, зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за №400031794 (пасведчанне Гомельскага аблвыканкама ГМ 001361).

Заснавальнікам установы «Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» з’яўляецца Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт, газеты «Петрыкаўскія навіны» – Петрыкаўскія райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў.

Паводле Статуту, мэтай дзейнасці ўстановы з’яўляецца распаўсюджванне праўдзівай, аб’ектыўнай інфармацыі палітычнага, сацыяльнага, культурнага жыцця раёна. Асноўны від дзейнасці – выданне газеты, а задача – выпуск праўдзівай інфармацыі.

Юрыдычны адрас установы: вул. Гагарына, 15, 247940 г. Петрыкаў Гомельскай вобласці, электронны адрас: info@petrikov.by

Разліковы рахунак: BY96 AKBB 3012 0154 6384 4330 0000 ЦБУ № 320 ОАО «АСБ Беларусбанк» БИК AKBBBY2X УНП 400031794