Навучэнцы 10 класа гімназіі горада Петрыкава Кацярына Дарошка і Аляксандр Лявончык у складзе зборнай каманды Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ і заваявалі прызавыя месцы.

Магчыма,  навукоўцаў стане большЯк распавяла Кацярына, яе навуковая праца была прысвечана якасці вады ў Петрыкаўскім раёне.

– Разам з настаўнікам геаграфіі Аляксандрам Дарошкам у розных пунктах нашага раёна мы бралі пробы вады ў вадаёмах, затым рабілі іх хімічны аналіз. Наша задача была – знайсці заканамернасць паміж колерам вады і яе хімічным складам. І мы яе паспяхова выканалі. У выніку занялі трэцяе месца на рэспубліцы.

Магчыма,  навукоўцаў стане больш
– Зразумець, што ўплывае на развіццё пчаласем’яў, як палепшыць якасць іх жыцця – вырашэннем гэтых пытанняў мы займаліся ў навуковай працы па пчалярстве разам з настаўнікам біялогіі Аляксандрам Чычыкайлам, – распавёў 10-класнік Аляксандр. – Мы праводзілі даследаванні на нашым міні-пчальніку. Пасля зімы з 16 сем’яў пчол у нас засталося 4. Пчолы былі паражаны кляшчамі. У сваёй працы мы паспрабавалі вызначыць дзейсныя метады барацьбы са шкоднікам. Таксама мы распрацавалі аўтарскую методыку адлову кляшчоў. І ў выніку такого паглыбленага аналізу наша даследчая работа заняла другое месца.
Кацярына і Аляксандр, дзякуючы апантанай рабоце ў дасдедаваннях, папоўнілі спіс фонду таленавітай моладзі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Пажадаем ім поспехаў і не спыняцца на дасягнутым.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о