У Петрыкаве прайшоў турнір “Рыцары залатога мяча”

0
541

У Петрыкаве прайшоў турнір “Рыцары залатога мяча”

27 мая на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Прыпяць” прайшоў дзіцячы турнір па футболе “Рыцары залатога мяча”, у якім прынялі ўдзел каманды гарадскіх школ, гімназіі і Капаткевіцкай сярэдняй школы.

Спаборніцтвы – гэта сапраўднае свята для ўсіх удзельнікаў! Незабыўныя ўражанні для балельшчыкаў, а для любога спартсмена істотная падзея ў жыцці, якая застанецца з ім надоўга.
Перамогу святкавалі спартсмены з Капаткевічаў, на другім месцы вучні з гімназіі, трэцяе месца раздзялілі паміж сабой гарадскія школы.
Для маленькіх спартсменаў – гэта вопыт, уменне паказаць свае лепшыя здольнасці і, вядома, атрымаць заслужаную ўзнагароду. Кожны ўдзельнік турніра атрымаў медаль, а найлепшы ігрок з кожнай каманды быў узнагароджаны асабістым прызам. Галоўнае, што ўсе футбалісты і заўзятары зарадзіліся пазітыўным настроем.
Кіраўніцтва сектара спорту і турыму райвыканкама выказвае падзяку галоўнаму ідэйнаму натхняльніку, арганізатару і спонсару турніру Віталю Аўхачову за такое цудоўнае мерапрыемства!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о