“Белая Русь” прадыктавана часам

0
332

Неабходнасць стварэння новай палітычнай партыі ў Беларусі прадыктавана часам. Аналізуючы сітуацыю, становіцца відавочным, што да дадзенага рашэння прывялі многія прычыны.

Сур’ёзным штуршком сталі падзеі 2020 года, калі апазіцыя выйшла на вуліцы з мэтай ператварыць жыццё мірных людзей у хаос. У грамадстве стала зразумелым: патрэбна новае моцнае аб’яднанне, якое будзе падтрымліваць курс развіцця краіны і адстойваць інтарэсы розных пластоў насельніцтва. Ініцыятарам стварэння партыі выступіла РГА “Белая Русь”, ідэю падтрымалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь, Саюз жанчын, прафсаюзы, людзі, якія падтрымліваюць дзеючы напрамак беларускай дзяржавы. У лютым бягучага года быў вынесены на абмеркаванне праект праграмы палітычнай партыі, а ў сакавіку на ўстановачным з’ездзе, які прайшоў у сталіцы краіны, прынята рашэнне пра яе стварэнне. Справа набыла актыўны рытм і не так даўно здзейснена дзяржаўная рэгістрацыя “Белай Русі”. З’яўленне на палітычнай арэне новага братэрства не засталося незаўважаным. Абмеркаванні ў неабходнасці дадзенага кроку назіраюцца ў працоўных калектывах, на мерапрыемствах розных узроўняў, у сацыяльных сетках. Беларусы адчуваюць: айчынная партыйная сістэма выходзіць на новы ўзровень развіцця і выбаршчыкаў чакаюць формы работы з улікам тых выклікаў, якія паўстаюць перад грамадствам. Згадзіцеся: сёння нельга быць па-за палітыкай. Міжнародная абстаноўка складаная і патрабуе пільнасці. Насельніцтва краіны адэкватна ацэньвае сітуацыю і жадае абараніць сябе ад непрадказальных сітуацый. Павінна быць сіла, якая аб’яднае грамадства на абарону нацыянальных інтарэсаў, бо без супольнасці аднадумцаў выжыць у сучасным свеце не проста. Няправільна, калі мы будзем гаварыць, што аб’яднанне будзе апірацца ў сваёй дзейнасці толькі на абарону ад знешніх пагроз. На думку многіх “Белая Русь” уз’яднае патрыётаў нашай краіны і дасць магчымасць не проста абмяркоўваць, а адстойваць інтарэсы грамадства. Многія эксперты прыходзяць да высновы, што створаны саюз узрасціць перспектыўных і адказных людзей, якія ў далейшым змогуць адыграць істотную ролю ў працэсе развіцця краіны.
Немалаважная прычына з’яўлення палітычнай адзінкі крыецца ў словах старшыні створанай арганізацыі Алега Раманава: “Людзі разумеюць, што з уладай можна весці дыялог, абазначаць перад ёю праблемы і атрымліваць дзейсныя адказы на пытанні”. Другімі словамі: партыя ставіць задачы па вырашэнню пытанняў, якія хвалююць грамадства, быць пасрэдні-кам ва ўзаемадзеянні ўлады і грамадства.
Калі адкрыць праграму арганізацыі, то можна ўбачыць, што партыйны білет прапануе магчымасць рэалізаваць сябе як грамадскаму дзеячу і прадугледжвае абарону інтарэсаў яе членаў. Напрыклад, адзін з праектаў праграмы – “Дабрабыт грамадзян”, мае на ўвазе забеспячэнне поўнай занятасці працаздольнага насельніцтва, бяспечных умоў працы і годнай яе аплаты. “Белая Русь” стане адстойваць забяспечаную старасць, бясплатную адукацыю і медыцынскую дапамогу. У праграме гаворыцца пра папулярызацыю сямейных каштоўнасцей, падтрымку традыцыйных для краіны рэлігій. Партыя бу-дзе выступаць за захаванне і развіццё роднай мовы і самабытнай культуры.
Я ўпэўнена, што ў хуткім часе “Белая Русь” стане ўплывовым аб’ектам і ў яе абліччы мы будзем мець рэальна масавую сілу. Назіраючы за інтарэсам грамадства да палітычнага новаўвядзення, становіцца відавочным, што аб’яднанне перасягне ўсе чаканні і ў хуткім часе значная частка жыхароў сінявокай выкажа жаданне стаць яе членамі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о