Зразумелы сродак згуртавання калектыву

0
420

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Прыпяць» прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Спартыўны цімбілдынг як сродак згуртавання калектыву». 

Зразумелы сродак згуртавання калектыву

Перад прадстаўнікамі працоўных калектываў выступіла дырэктар ДЮСШ Валянціна Урбанчык, якая распавяла пра віды цімбілдынгу і засяродзіла ўвагу на спартыўных метадах згуртавання ў сям’і, кампаніях блізкіх людзей і, вядома, працоўных калектывах.

Зразумелы сродак згуртавання калектывуУдзельнікі мерапрыемства апрабавалі адзін з трэнінгаў, які прапанавала спецыяліст спартыўнай галіны. «Варта разумець, што з дапамогай даволі простых, але эфектыўных методык мы маем магчымасць актуалізаваць інтарэс да агульнай справы, выхаваць уменне працаваць у камандзе, наладзіць камунікацыю і ўзаемаразуменне паміж удзельнікамі пэўнай групы. Гэта тычыцца не толькі спартыўнага калектыву, але і хіба не ўсіх згуртаванняў», адзначыла Валянціна Мікалаеўна.

Зразумелы сродак згуртавання калектыву

Працягам дыялогавай пляцоўкі загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Грэнко прапанавала абмеркаваць акалічнасці арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў на Петрыкаўшчыне.

Зразумелы сродак згуртавання калектывуЗразумелы сродак згуртавання калектыву

Увага была засяроджана на стварэнні і ўдзеле аб’яднаных каманд устаноў і арганізацый у камандных відах спорту раённай спартакіяды да арганізацыі такога віду актыўнага баўлення вольнага часу з спаборніцкімі дысцыплінамі, як турыстычны злёт.

Зразумелы сродак згуртавання калектывуЗразумелы сродак згуртавання калектыву

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о