Дабрачыннасць будзе працягвацца

0
528

Дабрачыннасць будзе працягвацца

Міжнародны дзень абароны дзяцей – сусветнае свята, накіраванае на паляпшэнне дабрабыту дзяцей: абараніць правы малых, звярнуць увагу людзей на праблемы непаўналетніх, іх ролю і месца ў грамадстве.

Так, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей кіраўніцтва і валанцёры Петрыкаўскай грамадскай дабрачыннай арганізацыі Чырвоны Крыж завіталі ў госці з кандытарскімі вырабамі да вучняў Петрыкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.
Таксама падарункі ад Чырвонага Крыжа атрымалі падапечныя Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Старшыня райарганізацыі Чырвонага Крыжа Людміла Петухова ўпэўніла, што дабрачыннасць, накіраваная на добры настрой дзяцей, будзе працягвацца.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о