Творчасць не мае межаў! У гэтым упэўнена і пацвярджае фактычна Зоя Саліхава, ураджэнка гарадскога пасёлка Капаткевічы. Днямі нашаму карэспандэнту пашчасціла наведаць майстэрню творцы.
    Зоя Станіславаўна, перамагаючы ў розных раённых, абласных творчых конкурсах, не аднойчы станавілася гераіняй нашых публікацый. Пра тое, што яна знойдзе сябе ў творчасці, нават не меркавала.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"
Рабочы кабінет нашай гераіны ў ДРАЦ “Пціч” упрыгожаны як работамі педагога, так і яе выхаванцаў. Гэта ўсё разнастайныя вырабы, выкананыя ў розных тэхніках: з гліны, тканіны, гіпсу і кардону. Часам у яе творах сустракаюцца такія матэрыялы, пра паходжанне якіх цяжка здагадацца з першага позірку.
Скончыўшы Мазырскі педагагічны інстытут імя Івана Шамякіна па спецыяльнасці “Выкладчык беларускай мовы і літаратуры”, творца вярнулася ў родныя Капаткевічы. Тут сустрэла сваё каханне. Разам з мужам выгадавалі двух сыноў. І зараз дапамагаюць выхоўваць унука.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"
Усё пачалося з адной работы
– Усё пачалося з адной работы, – бліжэй да тэмы пачала Зоя Станіславаўна. – Калі я яшчэ працавала ў школе-інтэрнаце, неабходна было паўдзельнічаць у конкурсе. Я ўпершыню падрыхтавала выраб з цеста, і вынік – прызавое месца. Мяне гэта натхніла, таму стала чытаць спецыялізаваную літаратуру па пластыцы з цеста. Нават не марыла, што ў мяне нешта атрымаецца. Захапленне зацягнулася на шмат гадоў. Тады пыталі: “А гэта сапраўды цеста?” Цяпер ужо задаюць іншыя пытанні: “Дзе вы вучыліся на скульптара? Цяжка пры лепцы ўдаецца захоў-ваць прапорцыі людзей і жывёл?” Я і сама дзіўлюся, як мне атрымліваецца стварыць выявы, блізкія да арыгінала, але прызнаюся, што працую па натхненні.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі" Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"
«Вялікі дзякуй майму мужу за цярпенне!»
– Многія мяне адносяць да самародкаў. Усе эксперыменты я праводжу дома. Вялікі дзякуй майму мужу за цярпенне! Матэрыял – кардон – займае практычна ўсю прастору ў пакоях.
Удакладнім, што Зоя Станіславаўна робіць свае працы з другсыравіны і ўпэўнена, што ствараць падобныя карціны, упрыгожванні і прадметы інтэр’еру пры жаданні можа кожны.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"
Экагурток – гэта тое, што цяпер у трэндзе!
– Часта, прадставіўшы нейкі твор у галаве, падбіраю пад яго другсыравіну. Экагурток – гэта тое, што цяпер у трэндзе! Што я раблю з кардонам потым? Пакрываю яго рознымі сродкамі, напрыклад, грунтоўкай. Фармірую з яго фігуру, якая мне патрэбна, затым пакрываю фарбай і фінішырую з дапамогай лаку. У дадатак у якасці матэрыялу выкарыстоўваю папяровыя ручнікі.
Нягледзячы на тое, што ў інтэрнэце сапраўды шмат падказак для рукадзелля, Зоя Станіславаўна не спяшаецца хваліць сетку.
– Насамрэч знайсці добрую работу ў інтэрнэце мне складана. Я б нават сказала, што практычна немагчыма. Многае з таго, што бачыла, хочацца перарабіць. Безумоўна, мне спатрэбілася шмат часу, каб дасягнуць пэўнага ўзроўню.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"Найбольш прыемна для маёй суразмоўцы – гэта шчаслівыя вучні, у чыіх руках на гуртах “Тэстапластыка” і “Папяровы мікс” ствараюцца маленькія шэдэўры. У дзень на заняткі да нашай майстрыхі прыходзяць каля 36 дзяцей на дзень. Група з 12 чалавек займаецца 40 хвілін.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"
«Праца прыносіць задавальненне не толькі мне!»
– У наш прафілакторый прыязджаюць дзеці з усіх куткоў вобласці. Бывае, некаторыя прыязджаюць на Петрыкаўшчыну паўторна, так ім падабаюцца нашы мясціны. Асабліва прыемна, калі яны кажуць: “Я ўжо раней была ў вас і наведвала з задавальненнем ваш гурток!” Тады адчуваю, што праца ў радасць не толькі мне.
Тут важна адзначыць, што сучасных вучняў зацікавіць дастаткова складана, але магчыма. На сваіх занятках мы не толькі развіваем дробную маторыку, але і спрыяем фарміраванню вобразнага мыслення, пачуцця густу, аб’ёму. Вучымся выконваць правільныя прапорцыі жывёл і казачных герояў, якіх лепім з гіпсу або цеста. Дадам, што матэрыял для вырабаў цалкам дае ДРАЦ “Пціч”. І ўвогуле кіраўніцтва нашай установы дапамагае ў рэалізацыі маіх задум.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі" Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"
«Прыемна назіраць, як у маіх руках матэрыял літаральна ажывае»
Па словах гераіні, родныя дзеці шлях творчасці не абралі.
– А вось унук – мой хлопчык! Прыязджае на выходныя і адразу: “Давай ляпіць!”
На пытанне, чым прываблівае такое захапленне, суразмоўца адказала так:
– Назіраць, як у маіх руках матэрыял літаральна ажывае. Толькі што на стале ляжаў кавалак цеста, а вось ён ужо ператварыўся ў мыску сабачкі або коткі; кавалак кардону – у вежу казачнага замка; адрэзак тканіны – у сукенку для лялькі. Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі.
Адзначым, што ў кабінеце нашай гераіні практычна не засталося свабоднага месца, каб захоўваць работы. А вось у ДРАЦ “Пціч” яго яшчэ дастаткова, каб размясціць новыя творчыя работы.
Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі" Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі" Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі" Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі" Ураджэнка Капаткевічаў: "Рукадзелле – гэта мой асабісты спосаб медытацыі"

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о