Пытанне якасці дарог стаіць на кантролі

0
762

Сустрэча з насельніцтвам, што прайшла ў вёсцы Мышанка, была прысвечана тэме сацыяльна-эканамічнага стану рэгіёна і перспектыў яго развіцця. Гэта інфармацыя была даведзена жыхарам вёскі на сустрэчы са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Макарэвічам.

Пытанне якасці дарог стаіць на кантролі
Сяргей Макарэвіч падрабязна спыніўся на задачах, якія плануецца рэалізаваць у 2022 годзе, сярод якіх – пытанні прамысловасці і рознічнага тавараабароту.
– За студзень-люты 2022 года індэкс росту прамысловай прадукцыі па Петрыкаўскім раёне склаў 411,4 працэнта пры заданні 130 працэнтаў. Забеспячэнне паказчыка на такім высокім узроўні звязана з ростам больш як у 20 разоў аб’ёмаў здабычы хларыду калію Петрыкаўскім ГАКам ААТ “Беларуськалій”. Аб’ёмы вытворчасці прамысловай прадукцыі астатніх прадпрыемстваў, якія фарміруюць паказчык па Петрыкаўскім раёне, таксама перавышаюць узровень мінулага года. Так, Петрыкаўскім райжылкамгасам – 100% па секцыі D (забеспячэнне энергарэсурсамі) і 110,1% па секцыі Е (водаспажыванне, водаадвядзенне), Петрыкаўскі лясгас – 116%, ЭЛОХ “Ляскавічы” – 104,6%.
Аб’ём рознічнага таваразвароту па раёне за студзень-люты бягучага года склаў 15,7 мильёна рублей, або 100,4 працэнта ў супастаўных цэнах да студзеня-лютага 2021 года пры прагнозным заданні 100,4 працэнта. Дарэчы, у бягучым годзе накіравана 33 лісты арганізацыям гандлю з прапановай адкрыцця аб’ектаў на тэрыторыі раёна – Калінкавіцкага мэблевага камбінату, Брэсцкага панчошнага камбінату, Белвеста, Элемы, Марка, 8-га сакавіка, Электрасілы. Адкрыццё гэтых аб’ектаў дазволіла не толькі задаволіць попыт насельніцтва, а і захаваць фінансавыя сродкі ў раёне.
Акрамя гэтага, улада падтрымлівае прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. У мінулым годзе ў аграгарадку Грабаў сталовая, якая не выкарыстоўвалася, перададзена ПП “ЮніСанПлюс”. Зараз прадпрыемства праводзіць у памяшканні касметычны рамонт і хутка яно стане аб’ектам гандлю.
Далей слова ўзяла старшыня сельскага Савета Ірына Баяшэнка і пазначыла тыя мерапрыемствы, якія былі праведзены ў сельскім Савеце па добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2021 годзе, і якія будуць рэалізаваны ў бягучым годзе. Старшыня райсавета пазначыў, што неабходна актывізаваць работу з пустуючымі дамамі. Так, пад пільнай увагай застаецца вёска Беседкі, бо менавіта гэты населены пункт мае дамы, у якіх ніхто не пражывае.
– Тут патрэбна правесці вялікую работу. Пустуючыя дамы парушаюць не толькі эстэтычны выгляд, а і з’яўляюцца аб’ектамі небяспекі, – канстатаваў прадстаўнік улады.
Адно з пытанняў ад насельніцтва тычылася якасці дарог. У тым ліку дарогі ў весцы Мышанка. Галоўны інжынер КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Юрый Кузняцоў, які прысутнічаў на сустрэчы, паведаміў: зараз вядзецца праца са спонсарамі для фінансавання правядзення рамонтных работ дадзенага ўчастка.
Сяргей Аляксандравіч у канцы сустрэчы дадаў, што яму прыемна чарговы раз сустрэцца з жыхарамі Мышанкі і паразмаўляць пра на-дзённыя пытанні. Зносіны праходзілі ў фармаце пытанняў і адказаў, атрымаўся канструктыўны дыялог пра жыццёвыя праблемы людзей.
– Усё, што патрэбна, улада для насельніцтва робіць. Пажадана, каб і людзі бераглі тое, што для іх ствараюць, – працягнуў дэпутат, маючы на ўвазе пабудаваную дзіцячую гульнявую пляцоўку, якую Мышанскі сельсавет набыў на атрыманыя за перамогу ў конкурсе сярод гарадскіх пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў грамадскага самакіравання Гомельскай вобласці сродкі.
Агучаныя на сустрэчы прапановы і просьбы насельніцтва ўзяты на кантроль.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о