Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы

0
390

Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы. Пра гэта ішла размова на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні райвыканкама Аляксандра КОХАНА з працоўным калектывам спецыялізаванага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці.

Пра патэнцыял краіны і вобласці ў гэтым напрамку прысутных праінфармавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец.

Што да эканомікі Петрыкаўшчыны і перспектыў развіцця, на гэтай тэме падрабязна спыніўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан. Як зазначыў у сваім выступленні Аляксандр Васільевіч, у раёна ёсць усе ўмовы для далейшага паспяховага развіцця як дзеючых, так і новаствараемых суб’ектаў гаспадарання. У пацверджанне свайго меркавання, кіраўнік раёна падрабязна спыніўся на паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна па выніках 10 месяцаў. Не менш цікава і карысна для прысутных на сустрэчы было пачуць пра перспектывы развіцця Петрыкаўшчыны. Так, на мінулы год запланавана ў райцэнтры будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, 40-кватэрнага дома на месцы былога аўтадрома ДТСААФ, будзе праведзена маштабная мадэрнізацыя гарадскога пасёлка Капаткевічы, плануецца аптымізацыя сельгаспрадпрыемстваў раёна. Што да апошняга, то станоўчы вопыт у кіраўніцтва раёна ёсць. Па ініцыятыве старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана і пры падтрымцы губернатара вобласці Івана Крупко і генеральнага дырэктара ААТ “Белкалія” Івана Галаватага пачаўся працэс перадачы ААТ “Чалюшчавічы” ва ўпраўленне холдынга. Галоўнай умовай паступальнага развіцця раёна і павелічэння дабрабыту насельніцтва, па меркаванні старшыні райвыканкама, з’яўляецца сумленная праца кожнага чалавека на сваім працоўным месцы.

Прысутныя на сустрэчы члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні райвыканкама выступілі з надзённай інфармацыяй. Так, начальнік РАУС Аркадзь Масійчук нагадаў прысутным правілы ўласнай бяспекі, засцярог ад машэннікаў і зламыснікаў, якія па-ранейшаму “актыўна працуюць”. Нагадаў і пра дарожную бяспеку: час пераходзіць на зімовыя шыны і стыль кіравання.

Галоўны санітарны ўрач раёна нагадаў пра неабходнасць абараніць сябе ў сезон вірусных рэспіраторных захворванняў і прыйсці на прышчэпкі.

У завяршэнні сустрэчы работнікі ўстановы мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

Па завяршэнні сустрэчы з калектывам, старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан пазнаёміўся з умовамі пражывання і навучання выхаванак установы (будзе дапоўнена).

Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы Рост эканомікі – аснова развіцця дзяржавы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о