Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч сустрэўся з насельніцтвам Конкавіцкага сельскага Савета ў рамках адзінага дня інфармавання. Тэма сустрэчы: “Прыярытэты і асноўныя дасягненні Беларускай навукi. Навукова-тэхналагічная бяспека”.

Сяргей Аляксандравіч акцэнтаваў увагу на тым, што для любой дзяржавы паспяховае развіццё навукі – ключавы элемент забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
– Практыка пацвердзіла здольнасць беларускай навукі вырашаць прарыўныя задачы. Наша краіна прыкметна рушыла наперад у нанатэхналогіях, атамнай і аднаўляльнай энергетыцы, аэракасмічнай галіне, штучным інтэлекце, лічбавізацыі і рабатызацыі, біятэхналогіях і фармацэўтыцы, машына- і прыборабудаванні, дакладным земляробстве, стварэнні новых лекаў і методык у ахове здароўя і многіх іншых галінах, – адзначыў прадстаўнік улады.
Падрабязна спікер спыніўся на кадравым навуковым патэнцыяле нашай краіны, на прыярытэтных кірунках навуковых даследаваннях, на дасягненнях беларускай навукі, на міжнародна-тэхнічным супрацоўніцтве, на забеспячэнні навукова-тэхналагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Развіццё навукі  забяспечвае нацыянальную бяспеку
Сяргей Аляксандравіч працыціраваў словы кіраўніка дзяржавы: “Ніякія палітыкі, ніякая эканоміка без вучоных, без новых прарыўных, інавацыйных тэхналогій нічога зрабіць не змогуць”. Асноўны кадравы навуковы патэнцыял засяроджаны ў галіновай, акадэмічнай сферах, у Міністэрстве адукацыі, Міністэрстве аховы здароўя.
– Да пачатку 2022 года распрацавана і даведзена да стадыі практычнага прымянення 430 новаўвядзенняў, у тым ліку 51 найменне абсталявання (машын, прыбораў), 25 новых матэрыялаў і рэчываў, 37 тэхналогій, 317 найменняў лекавых сродкаў, методык і іншай навукова-тэхнічнай прадукцыі.
Што да аграпрамысловага комплексу, то з апорай на новыя, пераважна айчынныя навуковыя тэхналогіі ў Беларусі вырашана праблема харчовай бяспекі. Мы сталі не толькі самадастатковай у гэтых адносінах, але і экспартна арыентаванай краінай.
У 2021-2022 гадах навуковыя арганізацыі рэспублікі прадоўжылі рэалізацыю праектаў адпаведна Рамачнай праграмы Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях “Гарызонт-2020”.
Далей старшыня раённага Савета дэпутатаў абмеркаваў пытанні, якія хвалююць насельніцтва Конкавіцкага сельскага Савета: гэта і перспектыва рамонту дарожнай сеткі, і праца стаматолага на месцы, і наяўнасць пустуючых дамоў.

Развіццё навукі  забяспечвае нацыянальную бяспеку
Прысутная на мерапрыемстве намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Людміла Занкевіч дала каментарый на пытанне наконт абнаўлення абсталявання ЦРБ:
– На дадзены момант ідзе рамонт памяшканняў пад усталёўку камп’ютарнага тамографа.

Развіццё навукі  забяспечвае нацыянальную бяспеку
Гучала пытанне і пра якасць дарогі па вуліцы Забалоцкай. Тут са словам выступіў дырэктар ДРБУ-112 Канстанцін Варэнікаў: “Прафіліроўка і падсыпка вуліцы будзе зроблена ў спрыяльны перыяд надвор’я”.
Прыемным момантам стала падзяка ад насельніцтва па вывазе смецця. Заўваг няма, машына па вывазе адходаў працуе строга па графіку. Устаноўлены кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о