Медыякультура і медыяспажыванне ў беларускім грамадстве, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, прафілактыка траўматызму, вакцынацыя і рэвакцынацыя – менавіта гэтыя тэмы былі абмеркаваны падчас чарговага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у працоўных калектывах Петрыкаўскага раёна на мінулым тыдні.

Дзень інфармавання –  час адкрытага дыялогуНа сустрэчы старшыні райвыканкама Аляксандра Наўныкі з калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне пабывала наш карэспандэнт.

Адкрыла сустрэчу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека. Вольга Уладзіміраўна праінфармавала ўдзельнікаў дыялогу пра тое, як трывала інтэрнэт увайшоў у жыццё беларусаў. Аднак, на жаль, у патоку інфармацыі многія развучыліся аналізаваць прачытанае і такім чынам рызыкуюць паддацца ўплыву нядобрасумленных грамадзян. У працяг тэмы Аляксандр Міхайлавіч засяродзіў увагу прысутных на неабходнасці фільтраваць інфармацыю ў інтэрнэце, вучыцца адрозніваць праўду ад хлусні. Да таго ж і злачынцы актыўна карыстаюцца недасведчанасцю грамадзян, пазбаўляючы іх грашовых зберажэнняў.

Нямала ўвагі ў час сустрэчы было нададзена тэме станаўлення беларускай дзяржаўнасці і таму няпростаму шляху, які прайшла Беларусь перш чым стаць сацыяльна-арыетнаванай краінай з істотнай колькасцю дзяржаўных праграм, якія сёння працуюць на забеспячэнне годнага жыцця беларусаў. Так, дзяржавай і ўрадам робіцца многае дзеля павелічэння дабрабыту грама-дзян краіны, аднак кожны з нас павінен дбаць пра будучыню сваіх дзяцей і годную старасць бацькоў.
Кожнага грамадзяніна Петрыкаўшчыны цікавіць тэма сацыяльна-эканамічнага развіцця. Таму ў час сустрэчы ішла гаворка пра асноўныя паказчыкі, якімі сёння можа ганарыцца раён, і дзе дасягнуты найлепшыя вынікі.

Што да спецыфікі працы страхавых агентаў, то яны часта выязджаюць у населеныя пункты раёна, пры гэтым карыстаюцца даверам сярод сваіх кліентаў. Таму старшыня райвыканкама прапанаваў работнікам умацаваць узаемадзеянне ў пытанні бяспекі грамадзян з адказнымі службамі: пры наведванні кліентаў дома звяртаць увагу на трывожныя званочкі з мэтай выяўлення грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, – патэнцыйных ахвяр пажараў і нядобрасумленных грамадзян. Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Петрыкаўскім раёне Андрэй Завацкі ахвотна пагадзіўся працягнуць цеснае супрацоўніцтва ў важнай справе бяспекі землякоў.
Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Наўныка абмеркаваў з калектывам Белдзяржстраху актуальныя тэмы, у тым ліку сітуацыю на беларуска-польскай мяжы і тое, з якіх бакоў яе падаюць ненадзейныя інтэрнэт-крыніцы. Таксама страхавыя работнікі мелі магчымасць задаць Аляксандру Міхайлавічу хвалюючыя пытанні і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о