Практыка правядзення штомесяц адзіных дзён інфармавання трывала ўвайшла ў жыццё працоўных калектываў раёна, а таксама насельніцтва па месцы жыхарства. На мінулым тыдні інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Наўныкам сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Навасёлкі.

Гутаркі пра надзённае. На Петрыкаўшчыне праходзяць сустрэчы прадстаўнікоў улады з насельніцтвам
Галоўная тэма адзінага дня інфармавання даволі актуальная і на-дзённая – асноўныя эканамічныя дасягненні першага года пяцігодкі ў кантэксце рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу. Тое, што краіна ідзе шляхам паступовага развіцця і выканання прынятых на з’ез-дзе рашэнняў – сумненняў няма: па выніках мінулага года пра гэта сведчыць дынамічнае развіццё ўсіх сфер жыццядзейнасці беларускага грамадства.
Што хвалюе жыхароў Навасёлак, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і якая дапамога патрэбна, – з такімі пытаннямі да прысутных на сустрэчы звярнуўся старшыня райвыканкама.
Самай “гарачай” па-ранейшаму застаецца тэма аказання паслуг райжылкамгасам – ад рамонту сістэмы каналізацыі, пячнога ацяплення да замены электраправодкі і агароджы арэнднага жылля. Хвалюе жыхароў аграгарадка і адсутнасць пляцоўкі для збору адходаў будаўнічых матэрыялаў і іншых буйнагабарытных рэчаў. Па асобных закранутых тэмах тлумачэнні даў дырэктар прадпрыемства Сяргей Гайчук, вырашэнне астатніх узята на кантроль. Ёсць пытанні ў населеным пункце і па медыцынскім абслугоўванні: работа фізкабінета і адсутнасць урача агульнай практыкі. Як запэўніла галоўны ўрач ЦРБ Вольга Семікопенка, урач будзе размеркаваны з ліку маладых спецыялістаў у жніўні, з фізкабінетам таксама сітуацыя будзе вырашана. У час сустрэчы былі дадзены тлумачэнні пра магчымасць скарыстацца зніжкамі ў гандлёвых аб’ектах на сацыяльна-значымыя тавары, а таксама пашырэнне і паляпшэнне тэлефоннай сувязі ў аграгарадку. Узнімалася пытанне работы кафэ ў вячэрні час, а таксама санітарнага стану месцаў агульнага карыстання.
Усе агучаныя ў час сустрэчы пытанні, дзякуючы прысутнасці кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, узяты на кантроль. Наогул гаворка адбылася канструктыўная і дзелавая. Клопатаў у вяскоўцаў хапае, аднак усе яны вырашальныя.

Галіна КАЗАК,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о