Напярэдадні Дня беларускай навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня, на Петрыкаўшчыне прайшлі сустрэчы з калектывамі.

Інфармацыйна-прапагандысцкая группа на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Сянько, у рамках адзінага дня інфармавання, сустрэлася з калектывам Капцэвіцкай сярэдняй школы.
Святлана Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу на тым, што беларуская навука  ніколі не стаяла на месцы і сёння ва ўмовах выклікаў і пагроз, беспрэцэдэнтнага ціску на нашу краіну, дэманструе годныя вынікі ў многіх галінах дзейнасці. Гаворачы пра медыцыну і фармацыю было адзначана, што Беларусь знаходзіцца ў ліку сусветных лідараў у вобласці транспанталогіі. У апошні час значна павялічылася ў аб’ёме інавацыйная фармацэўтыка і экспарт медыцынскай прадукцыі, вырабляецца свая  супрацьвірусная  вакцына.
Асаблівыя словы гучалі на сустрэчы ў адрас  машынабудавання і электронікі. У краіне працягваецца комплексная праца па стварэнні электронных і беспілотных транспартных сродкаў на аснове ўкаранення сучасных распрацовак у галіне мікраэлектронікі, прыборабудавання і інфармацыйных тэхналогій.
Прадстаўніком улады была адзначана дзейнасць айчыннага Парку высокіх тэхналогій, рэалізацыя IT-прадуктаў, якія запатрабаваны амаль ва ўсіх галінах дзейнасці. У Беларусі актыўна ўкараняюцца сучасныя касмічныя тэхналогіі. Сёння наша краіна можа вырабляць спадарожнікі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, дзякуючы чаму ўвайшла ў лік касмічных дзяржаў. Працягваецца праца па падрыхтоўцы беларускага касманаўта да палёту на міжнародную касмічную станцыю восенню 2023 года.
Не засталася незаўважанай і ваенна-тэхнічная сфера. Завершаны распрацоўкі ракетнай сістэмы, сродкаў радыёэлектроннай абароны, беспілотнага авіяцыйнага комплексу, мабільнай станцыі, лічбавых сродкаў сувязі. Усё гэта здольна нейтралізаваць крыніцу пагрозы нацыянальнай бяспекі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о