Петрыкаўчане – з перамогай!

21 мая, у Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь, на базе Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Петрыкаўскага раёна адбыўся таварыскі матч паміж валейбольнымі камандамі розных узроставых груп Петрыкава і Мазыра пад кіраўніцтвам трэнераў Аксаны Скрабец і Сяргея Руты.
У старэйшай узроставай групе хлопчыкаў перамогу атрымала каманда Петрыкава, а ў малодшай групе мацнейшымі былі вучні з Мазыра. У спаборніцтвах паміж дзяўчынкамі пераможцамі стала каманда з Петрыкава. Па словах удзельнікаў, гульня атрымалася цікавай і відовішчнай.
Арганізатары матчу дзякуюць навучэнцам за імкненне да перамогі, а трэнерам-выкладчыкам за веды і спартыўныя навыкі, якія яны ўклалі ў сваіх выхаванцаў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о