Сустрэча з сельскім актывам у рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы прайшла ў аграгарадку Ляскавічы і была прысвечана тэме “Культурная і прыродная спадчына беларусі як фактары развіцця турызму”.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч падрабязна распавёў пра гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны, яе прыроднае багацце.
– На нашай зямлі захавалася мноства архітэктурных, гістарычных і культурных помнікаў, знахо-дзіцца вялікая колькасць унікальных прыродных рэсурсаў, жывапісных лясных і водных комплексаў.
Нягледзячы на шматлікія войны, якія праходзілі на нашай тэрыторыі, беларусам удалося зберагчы многія культурныя артэфакты як матэрыяльныя, так і нематэрыяльныя, некаторыя з іх і зусім узнавілі практычна з нуля. Усім трэба памятаць словы Прэзідэнта: “Прырода – гэта дар божы, мы яго павінны захаваць і яшчэ ў лепшым стане перадаць сваім дзецям і ўнукам”.
Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што ва ўсім свеце турызм прыносіць значны прыбытак і адыгрывае важную ролю ў эканоміцы.
Ключавымі дакументамі, што аказваюць садзеянне стварэнню спрыяльных умоў для развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь і задавальненню патрэбнасцей грамадзян у адпачынку і аздараўленні, з’яўляецца Нацыянальная стратэгія развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года і прынятая ў яе развіццё Дзяржаўная праграма “Беларусь гасцінная” на 2021-2025 гады.
Дакладчык падрабязна спыніўся на напрамках турыстычнай дзейнасці ў Беларусі – гэта культурна-пазнавальны турызм, экалагічны, аграэкатурызм, прамысловы, гастранамічны, медыцынскі, інклюзіўны. Акрамя таго, у Год гістарычнай памяці Нацыянальнае агенцтва па турызме правяло даследаванне па выкарыстанні месцаў памяці ў ваенна-гістарычным турызме Беларусі.
У канцы выступлення дэпутат падвёў вынік, што Беларусь, нягледзячы на невялікія памеры, па культурнай спадчыне не саступае іншым краінам.
Старшыня райсавета нагадаў пра пастанаўленне Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2020 года № 430 “Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану” і Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 116 “Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі”.
– Нашы грамадзяне павінны падтрымліваць парадак на сваіх домаўладаннях, – канстатаваў прадстаўнік улады. – Тым больш, што ў Ляскавічах, дзякуючы Нацыянальнаму парку “Прыпяцкі”, гэтаму надаецца вялікая ўвага.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о