На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова

0
469

У нядзелю, 28 студзеня, распачалося 25-е адкрытае раённае першынства па міні-футболе, прысвечанае памяці першага міністра спорту і турызму Беларусі Уладзіміра Рыжанкова.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова

На гэты раз традыцыйны турнір сабраў пяць калектываў: «Лясгас», «Клуб аматараў футболу» (КАФ), «Шапэн», «Легенда», што маюць гарадскую прапіску і адзіную дружыну з раёна – “Курыцічы”.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова
На гэты раз традыцыйны турнір сабраў пяць калектываў: «Лясгас», «Клуб аматараў футболу» (КАФ), «Шапэн», «Легенда», што маюць гарадскую прапіску і адзіную дружыну з раёна – “Курыцічы”.

Нагадаем, напярэдадні арганізатары спаборніцтваў праводзілі пасяджэнне судзейскай калегіі, а таксама жараб’ёўку, таму ў першы гульнявы дзень футбалісты добра ведалі парадак гульняў і мелі адказы на ўсе арганізацыйныя пытанні.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова
У час урачыстага адкрыцця галоўны суддзя першынства Жан Дубіна звярнуўся да ўдзельнікаў, пажадаўшы кожнаму шчырай, самаадданай гульні і перамогі мацнейшых

У час урачыстага адкрыцця галоўны суддзя першынства Жан Дубіна звярнуўся да ўдзельнікаў, пажадаўшы кожнаму шчырай, самаадданай гульні і перамогі мацнейшых. Забягаючы наперад адзначу, што складаней за ўсіх ў той дзень прыйшлося спартсменам лесаахоўнай галіны, бо іх чакала ажно тры спарынгі, два з якіх ішлі запар, згодна з турнірнай табліцай.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак РыжанковаПершымі камандамі, што выйшлі на пляцоўку, былі МФК “Шапэн” і “КАФ”. Нягледзячы на тое, што другая дружына ўзяла новую, для вуха мясцовых заўзятараў, гучную назву, але ігракі калектыву маюць неблагі вопыт выступленняў у Петрыкаўскіх спаборніцтвах і не раз станавіліся прызёрамі міні-футбольных турніраў.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова

Гульня пачалася на сярэдняй хуткасці, але абодва клубы не мелі істотных праблем у змене тэмпу на імклівы. Першыя хвіліны супрацьстаяння стваралі ўражанне, што абедзве дружыны роўныя па сілах, аднак з цягам часу станавілася зразумела – футбалісты “Шапэна” падрыхтаваныя лепш: гульня іх выглядала больш зладжанай, адпаведна і ціск на сапернікаў толькі ўзмацняўся. “Аматары футболу” ж пачалі адыгрываць “другім нумарам”, а за тым больш памыляцца, адчуваць недахоп тэхнікі і хуткасці.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова

У выніку “шапэнаўцы” ўпэўнена ганялі мяч па пляцоўцы, удала абараняліся і даводзілі кожны пяты-сёмы свой штурм да забітага мяча, аформіўшы да фінальнага свістку чатыры безадказныя галы. Хоць лік у гэтай сустрэчы быў “сухі”, але спяшаюся заўважыць, што назіраць за першым матчам было цікава, бо ў моманце прападала выразная дамінацыя будучых пераможцаў, а вастрыня атак уяўляла сабой не толькі арэлі гульнявой ініцыятывы, але і эмацыйныя хістанні ад спартыўнага хвалявання.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова

Другая гульня была не менш цікавай. Наадварот, на маё сціплае меркаванне, тут захоўвалася інтрыга, бо ў супрацьстаянні “Курыцічы”-“Лясгас”, апошняя каманда на гэты раз выступала ў якасці «цёмнага коніка». Аматары мясцовага футбола добра ведаюць, што ў саставе лясгасаўцаў апошнія гады выступала некалькі даволі моцных ігракоў, якія б узмацнілі любую дружыну Петрыкаўшчыны. А вось свабодныя месцы ў камандзе традыцыйна займалі футбалісты больш нізкага ўзроўню. Урэшце назіралася прасяданне і ў хуткасці, і ў вопыце, а гульня калектыву цярпела на ўсіх лініях, ад нападзення, да апошняга рубяжу на варотах. Зраз жа састаў папоўнілі маладыя, таленавітыя спартсмены з былога калектыву «Горад над Прыпяццю» і футбол «Лясгасу» адразу заўважна пасвяжэў.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова
Трэці мяч быў адпраўлены ў сетку прыгожым ударам з паветра

Карацей, вяскоўцам давялося папацець. Апрача таго, прадстаўнікі каманды з аграгарадку адзначыліся ў матчы зайздроснай трапнасцю, бо першы гол заляцеў у браму сапернікаў праз дзявятку, а трэці мяч быў адпраўлены ў сетку прыгожым ударам з паветра. «Лясгасу» ўдалося адыграць толькі адзін мяч, скончыўшы сустрэчу з лікам 1:3. Але здавалася, што калі гэты састаў згуляецца і набярэцца вопыту, то вынікі каманды ў будучыні будуць лепшымі.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова

Трэцяя гульня не саступала ў насычанасці. Супраць «Шапэна» на пляцоўку выйшлі футбалісты каманды «Легенда». «Шапэнаўцы» пачалі вядомым чынам: даволі хутка, тэхнічна, надзейна – і напачатку гэта давала плён. Але «Легенда» даволі хутка прызвычаілася да апанентаў і патроху пачала скарачаць створаны сапернікам адрыў. Сапраўдная інтрыга разгарнулася, калі лік у сярэдзіне паядынку быў 4:3 на карысць «Шапэна». Кошт памылкі і з аднаго, і з другога боку ўзрастаў і тут вырашальным аказалася нават не тактычнае, а стратэгічнае рашэнне: спачатку тайм-аўт з аднаго боку, потым з другога збілі напор “Легенды”, сказалася і адсутнасць запасных у саставе каманды. Словам, на фінальным адрэзку гульні «Шапэн» адыгрываў усімі наяўнымі сіламі, у той час як магчымасці «Легенды» пачалі відавочна вычэрпвацца. Апошнія прапусцілі яшчэ два мячы і адказаць выніковымі штурмамі ўжо не здолелі: 3:6 на карысць «Шапэна».

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак РыжанковаЯк адзначалася раней, дзве наступныя сустрэчы сталі сапраўд-ным іспытам для абноўленага саставу “Лясгаса”, які прымалі ў каманды спачатку футбалісты “КАФ”, а потым спартсмены з клуба “Легенда”. Вынік абодвух матчаў быў аднолькавы: на жаль спецыялісты лесаахоўнай службы пацярпелі паражэнне з лікам 3:9. Навабранцы чакана саступалі вопытным апанентам у сілавой барацьбе за мяч, а асабістыя ініцыятывы мелі куды менш перспектыў на поспех, чым згуртаваная камандная гульня. Тым не менш, час ад часу лясгасаўцы навязвалі свой футбол, знаходзілі хібы ў абароне сапернікаў і атрымалі магчымасць рэалізаваць па тры моманты ў кожным паядынку, хоць і засталіся пакуль без ачкоў. Футбалісты з “Курыцічаў”, “КАФ” і “Легенды” маюць зараз тры ачкі. Узначальвае табліцу “Шапэн”, які запісаў у свой актыў 6 балаў, атрымаўшы перамогу ў дзвюх гульнях.

Наступны гульнявы дзень спаборніцтваў адбудзецца ў 4 лютага. Першымі выяўляць мацнейшых будуць каманды “Курыцічы” і “КАФ”. Далей на пляцоўцы застануцца вяскоўцы, сапернічаць з якімі выйдуць футбалісты клуба “Легенда”. Трэцяя сустрэча паміж “Шапэнам” і “Лясгасам” стане фарватарам футбольнай нядзелі. У чацвёртым матчы будзе цікава паназіраць, як мераюцца спрытнасцю спартсмены “КАФ” і “Легенды”, а завяршыць гульнявы дзень паядынак паміж “Курыцічамі” і “Шапэнам”. Пачатак мерапрыемства ў 10 гадзін.

На трыбунах становіцца гучна: стартаваў Кубак Рыжанкова

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о