Навучэнцы 8 “А” класа сярэдняй школы нумар 2 прынялі ўдзел у II этапе абласных спаборніцтваў па навыках дзеянняў у надзвычайнай абстаноўцы “Мой клас – мая каманда”.

Турнір смеласці, сілы, цягавітасці

Як расказала класны кіраўнік 8 “А” класа Жанна Папок, спаборніцтвы прайшлі на базе ліцэя МНС у Гомелі.
– Тры дні з 19 па 21 мая былі настолькі насычанымі, што мы і да гэтага часу пад уражаннем. Сярод куратараў ад нашай школы быў яшчэ і настаўнік фізічнай культуры і спорта Вадзім Кавальчук.
Як распавяла Жанна Уладзіміраўна, у конкурснай праграме было і прадстаўленне каманд, дзе вучні расказвалі пра свой клас і яго жыццё.
– У рамках спаборніцтваў дзеці павінны былі паказаць сябе ва ўменні ўсталёўваць палаткі, разводзіць вогнішчы ў незвычайных умовах, арыентавацца на мясцовасці, аказваць практычную медыцынскую дапамогу пацярпеламу, транспартаваць яго ў самастойна вырабленым прыстасаванні. У нас былі розныя віды перапраў праз натуральныя перашкоды, мы выраблялі сродкі для плавання, паказалі сябе ў арганізацыі пошукава-выратавальных работ і эвакуацыі з небяспечнай зоны.
Каманда другой гарадской школы вярнулася дадому з сертыфікатамі ўдзельнікаў і мноствам прыемных успамінаў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о