Гатовы да працы і абароны!

0
479

У Гомельскім абласным Палацы лёгкай атлетыкі ў мінулую суботу прайшлі спаборніцтвы сярод работнікаў выканаўчай улады на здачу нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Гатовы да працы і абароны”.

Гатовы да працы і абароны!130 аматараў здаровага ладу жыцця з усёй вобласці сабраліся ў Палацы лёгкай атлетыкі, каб прадэманстраваць сваю фізічную форму, выканаць нарматывы ДФАК і атрымаць запаветны значок. 95 спартсменам удача ў той дзень усміхнулася.
Для атрымання значка ДФАК дзяўчынам трэба было здаць 6 нарматываў: скачок у даўжыню з месца, нахіл наперад са становішча седзячы, падніманне тулава са становішча лежачы, чаўночны бег, бег на 30 метраў, 6-хвілінны бег.
Мужчынам – яшчэ згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы, падцягванне на перакладзіне.

Годна выступіла каманда Петрыкаўскага раёна. Значком срэбранай вартасці ўзнагароджаны Крысціна Браім, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, і Крысціна Прыкота, выконваючая абавязкі старшыні Капцэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта, бронзавым значком – Бекджан Кульмангабетаў, міліцыянер аддзялення патрульна-паставой службы міліцыі.
“Наша каманда кожны год прымае ўдзел у здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Гатовы да працы і абароны” і штогод дэманструе добрыя вынікі. Атмасфера спартыўнага свята спрыяла дэманстрацыі лепшых вынікаў кожнаму члену каманды. Для добрага выступлення ў нас было ўсё: выдатная фізічная форма, неабходныя спартыўныя якасці, баявы дух і цярпенне”, – адзначыла Крысціна Браім.
Віншуем каманду Петрыкаўскага раёна з годным выступленнем!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о