Мінулая хатняя гульня петрыкаўскага “Шахцёра” выклікала ў прыхільнікаў каманды не толькі цікавасць, але яшчэ і станоўчыя пачуцці. Пасля неверагоднай гасцявой перамогі на апошніх хвілінах над прынцыповым сапернікам – магілёўскім “Дняпром”, заўзятары чакалі жоўта-чорных з уражаннем удзячнасці. Здавалася, размеркаванне ачкоў у дамашняй сустрэчы з займаючым апошняе месца ў турнірнай табліцы “Слонімам-2017” ужо вырашана. Ну што зможа аўтсайдар турніра, ды яшчэ ў гасцях? Тым больш, што мінулую гульню з “Шахцёрам” калектыў з берагоў Шчары прайграў на сваёй арэне.

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараў

Надвор’е мінулай суботы было надзвычай футбольным. Распачатая гульня з першых хвілін прыносіла асалоду: зараджаны “Шахцёр”, здавалася, павінен вось-вось забіць, але каманды гля-дзеліся на полі не тое што якасна, але даволі роўна. Да браку “Шахцёра” ў час штурму мясцовыя даўно звыкліся – многім камандам патрэбен час, каб прызвычаіцца да саперніка.

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараўПасля некалькіх невыразных атак з абодвух бакоў, футбаліст “Слоніма” зрабіў надзвычай трапны навес метраў з 35-ці на галаву нападаючага гасцей, які на мяжы варатарскай зоны шчыльным ударам, не зважаючы на апеку двух абаронцаў “Шахцёра”, адправіў снарад у правы кут варот. 14-я хвіліна і “Шахцёр” вымушаны даганяць…

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараў“З кім не бывае? Зараз адыграюцца!”, – суцяшалі адзін аднаго прыхільнікі футбола. Сапраўды, гол быў такі нечаканы, што памылку на апошніх рубяжах варот можна было гаспадарам і дараваць.

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараў“Шахцёр” жа істотна змяняць гульню не стаў. Некалькі патэнцыяльна вострых момантаў зноў заглынуліся ў сваёй жа неахайнай гульні. Перадачы то не даходзілі да таварыша па камандзе, а то і ўвогуле ляцелі ў рукі кіперу гасцей. Удары па варотах з сярэдняй дыстанцыі, якія ўвогуле ніколі не з’яўляліся візітоўкай “Шахцёра”, традыцыйна праносілі мяч са свістам далёка ад брамы “Слоніма”.

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараўГосці ж, паспрабаваўшы некалькі разоў арганізаваць штурм у штрафной пляцоўцы “Шахцёра” і зразумеўшы, што забіць з такой пазіцыі будзе складана, перайшлі да сваёй улюбёнай тактыкі: атрымліваючы мяч, нападаючыя і паўабаронцы не намагаліся ісці наперад, а моцна прабівалі ў напрамку варот. Трэба адзначыць, што хоць ніводны з гэтых удараў да запаветнай мэты не прывёў, але небяспечная блізкасць да варот прымушала хвалявацца як варатара “Шахцёра” Аўтандзіла Лабадзэ, так і заўзятараў на трыбунах.

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараў
У мінулай публікацыі я ўжо пералічваў хібы ў гульні “Шахцёра”, адной з якіх з’яўляецца якраз страта канцэнтрацыі паміж 40-й і 60-й хвілінамі. Асабліва крыўдна робіцца ад прапушчаных мячоў у дадатковы час першага тайма. Так сталася і ў гэтай гульні. Калі асноўныя хвіліны першай паловы ўжо скончыліся і вось-вось свісток арбітра адправіў бы футбалістаў на перапынак, “Слонім” пры чарговым штурме варот скарыстаўся мітуснёй і аформіў другі гол у вароты “Шахцёра”.

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараўПрацяг гульні па сутнасці нічым не адрозніваўся ад першай паловы. Дарма мы спадзяваліся, што “Шахцёр” выступіў у ролі “дружыны другога тайма”. Гасцям былі прапанаваны ўсё тыя ж невыразныя атакі з недакладнымі перадачамі і бракам гульні. Аднойчы, праўда, кіпер “Слоніма” літаральна выратаваў свае вароты, у апошні момант падставіўшы стапу і перанакіраваўшы моцны ўдар ад сваіх варот. Але і “калійшчыкі” атрымалі паратунак, адзначаны звонам правай штангі: крыху ўлева – і Аўтандзіл быў бы перад ударам бессільны…

Дзіўная статыстыка, што расчароўвае заўзятараў

Такім чынам, безадказныя два мячы ў вароты “Шахцёра” і тры ачкі адпраўляюцца на Гродзеншчыну. “Шахцёр” спускаецца з сёмай на восьмую пазіцыю ў табліцы, прапускаючы перад сабой “Нафтан”. Але здзіўленне выклікае іншая статыстыка: калі ўлічваць толькі гасцявыя гульні “калійнай” дружыны, то вы, даражэнькія чытачы, будзеце здзіўленыя: па паказчыку выязных матчаў жоўта-чорныя выглядаюць больш чым годна, займаючы трэцяе месца, прапусціўшы наперад толькі дзяржынскі “Арсенал” і пінскую “Хвалю”. Дык што ж замінае “Шахцёру” ўдала выступаць на сваёй арэне? На жаль, гэтае пытанне пакуль застаецца без адказу. Магчыма, каманда здолее палепшыць сваю статыстыку, бо наперадзе яе чакае якраз выязная гульня з “Крумкачамі”.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о