На старт, увага, марш!

0
384

Сямейнае спартыўнае свята “Усёй сям’ёй – на старт!”, прымеркаванае да Тыдня бацькоўскай любові, прайшло ў гарадскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Сем сем’яў нашых землякоў: Шляга, Жукавец, Клімчык, Браім, Ермаковых,Туравец, Шышловых даказалі: здаровы і актыўны лад жыцця – гэта лепшая сямейная традыцыя.

На старт, увага, марш!Сям’я – самае галоўнае, што ёсць у жыцці чалавека. Магчыма, праца і хатняя руціна не заўсёды дазваляюць надаваць шмат часу таму, каб пабыць з роднымі і блізкімі, як хацелася б. А розныя сямейныя мерапрыемствы, арганізаваныя на раённым узроўні, даюць магчымасць бацькам і дзецям сумесна адпачыць, пагутарыць з іншымі сем’ямі. І ўсім вядома, што нішто так не аб’ядноўвае, як спорт. Арганізатары суботняга свята падаравалі ўдзельнікам выдатную магчымасць не проста правесці свой дзень у коле сям’і, зарадзіцца пазітыўнымі эмоцыямі, але актыўна і па-спартыўнаму адпачыць. Бацькам і дзецям трэба было прайсці шэраг перашкод, конкурсных заданняў і выпрабаванняў, каб наблізіцца да фінішнай прамой. Дарослыя атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў эстафетах нароўні з дзецьмі. Кожны стараўся прынесці сваёй камандзе як мага больш карысці. У час спаборніцтваў прысутнічаў дух саперніцтва, адчувалася падтрымка родных лю-дзей, а эмоцыі, якія перапаўнялі малых, цяжка перадаць словамі.

– Настрой проста выдатны! Такія мерапрыемствы вельмі збліжаюць, – дзяліліся ўражаннямі ўдзельнікі. – І ў спорце, і ў сямейным жыцці, самае галоўнае – падтрымка, узаемадапамога і ўпэўненасць.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о