З Беларусі з любоўю

0
489

2024 год быў абвешчаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Годам якасці. Мы пацікавіліся ў землякоў, якой беларускай прадукцыяй найбольш цікавяцца іх блізкія з замежжа і якія рэчы айчыннай вытворчасці часцей за ўсё яны абіраюць у якасці падарунка.

З Беларусі з любоўюНамеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк” Святлана ЯЖКОВА:
– Часам звыклыя рэчы ўспрымаюцца намі часткай простай паўсядзённасці. Давайце звернем увагу на выдавецкую справу. Мноства людзей, што прыязджаюць да нас з блізкага замежжа, абавязкова наведваюць кнігарні і не пакідаюць краму без набыткаў. На паліцах літаратура на любы густ, ад годных асобнікаў мастацкай літаратуры, якія зручна чытаць і прыемна трымаць у руках, да шыкоўных падарункавых прэзентатыўных выданняў вялікага фармату, якія захаваюць памяць пра Беларусь. Паўсюдна працуюць кропкі гандлю “Белсаюздрук”, што вельмі зручна.
Лічу, што кніга застаецца адным з лепшых падарункаў, а за беларускую кнігу ніколі сорамна не было і не будзе – гэта сапраўды брэнд пад знакам якасці!

 

З Беларусі з любоўюПрадавец ПГУП “Пашук-гандаль” Таццяна БУДЗЮХІНА:
– Сярод пакупнікоў з ліку гасцей нашай краіны вялікім попытам карыстаецца мясная, малочная і кандытарская прадукцыя. Вядома, у якасці падарункаў многія набываюць і моцныя алкагольныя напоі. Было б не вельмі правільна вылучаць пэўных вытворцаў, таму што кожны з іх забяспечвае належную якасць і прывабны кошт сваіх вырабаў, а густавыя перакананні ва ўсіх асаблівыя.
У якасці падарункаў блізкім з замежжа заўсёды радасць выклікала прадукцыя нашай лёгкай прамысловасці, а беларускі лён увогуле стаў нашай унікальнай візітоўкай з нацыянальным каларытам.

З Беларусі з любоўюБудаўнік Яўген Малак:
– Хацеў бы адзначыць якасць нашых беларускіх акумулятараў “Зубр”, набываючы якія, за надзейнасць працы хвалявацца не даводзіцца. Я працаваў у Расіі, таму ведаю, што людзі вельмі задаволеныя беларускімі лекамі, бо ў суадносінах кошту і якасці – гэта добры аналаг на рынку медыкаментаў.
Даводзілася бачыць, як працуюць на расійскіх вуліцах нашыя “Амкадоры”, МАЗы, трактары “Беларус” і з цягам часу нашай тэхнікі за мяжой становіцца ўсё больш, а ў краме Санкт-Пецярбурга я бачыў як прадаўцы прапаноўвалі ў ліку тавараў найвышэйшай якасці прадукцыя ЭЛАГ “Ляскавічы”.

 

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о