Старонкі нашага часу

0
540

Старонкі нашага часуНаўрад ці пакрыўлю душою, калі скажу, што раённая газета па серадах і суботах для многіх жыхароў Петрыкаўшчыны чаканая. У сумцы паштальёна яна займае, бадай больш месца, чым іншыя выданні. Нягледзячы на прысутнасць у нашым жыцці інтэрнэт-прасторы, вялікая колькасць людзей жадаюць даведацца пра навіны краіны і малой радзімы з папяровага носьбіта. Перагортваць старонкі, рабіць пазнакі і выразкі, адчуваць пах друкарскай фарбы для землякоў па-ранейшаму застаецца звыклым, зручным і неабходным. Праводзячы Дні падпісчыка, супрацоўнікі рэдакцыі заўсёды пытаюцца ў сваіх чытачоў: чаму “Петрыкаўскія навіны” сталі для іх надзейным сябрам, якім рубрыкам аддаюць перавагу і чаго, на іх погляд, не хапае на старонках газеты?

Павел ГУЦ, жывёлавод Палесся-Аграінвест, жыхар вёскі Бяланавічы:
– Раённую газету выпісваем увесь час. Радуе, што журналісты не забываюць сельгаснікаў, а бывае,  адводзяць нам першыя старонкі. Жонка мая працуе ў мясцовым Доме культуры і па сваёй дзейнасці таксама  чытае шмат матэрыялаў.  Яшчэ прываблівае, што  сустракаецца інфармацыя для бацькоў,  пра правапарушэнні, дрэнныя звычкі і небяспечныя захапленні  дзяцей. Дарослым неабходна інфармацыя ад спецыялістаў, каб быць у курсе справы і пазбегнуць небяспекі. Было б, канечне, лепш, калі б прыводзіліся не толькі факты і лічбы, але і канкрэтныя прыклады з жыцця людзей. Парушыў закон, вось тваё прозвішча ў газеце. Глядзі, сталі б землякі больш дысцыплінаванымі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о