Якія галоўныя якасці беларуса?

0
291

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года. У 2024-м Асноўнаму Закону краіны спаўняецца трыццаць гадоў. Пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, мы пацікавіліся ў юнака і дзяўчыны, якім днямі ў зале райвыканкама ўручылі пашпарт у рамках усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” і з нагоды Дня Канстытуцыі.

Якія галоўныя якасці беларуса?

Наталля ХАМЕЦ, вучаніца сярэдняй школы № 1:
– Атрыманне пашпарта, ды яшчэ ў такой урачыстай абстаноўцы – вельмі хвалююча для кожнага школьніка, які быў у зале. А яшчэ гэта вялікі гонар і адказнасць. Лічу, што з атрыманнем дакумента ў мяне з’явілася не толькі больш правоў, але і абавязкаў.
Адказнасць, добрапрыстойнасць, дабрыня, спагадлівасць, гэта любоў да Радзімы, павага да яе гісторыі і традыцый, патрыятызм – вось важныя якасці беларуса, на мой погляд.
У нас у школе ў гэтым напрамку праводзіцца вельмі шмат мерапрыемстваў. Я стараюся ўдзельнічаць у кожным.

 

 

Якія галоўныя якасці беларуса?

Мікіта ДЗЕМІДОВІЧ, вучань Курыціцкай сярэдняй школы:
– Я атрымаў першы дарослы дакумент – пашпарт. Для мяне гэта важны і запамінальны дзень. Цяпер я – сапраўдны  грамадзянін Рэспублікі Беларусь. І я гэтым ганаруся.
Сапраўды, пакуль наш абавязак – добра вучыцца, каб затым выбраць прафесію і паступіць у навучальную ўстанову, але выключна гэтым мы не абмяжуемся.
Упэўнены: будучыня залежыць толькі ад нас. Ад нашага старання. Важныя якасці беларуса – гэта адказнасць, патрыятызм, неабыя-кавасць.

 

 

 

 

 

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о