Якія планы на вясну, землякі?

0
348

Наступіла вясна. Мяркуючы па надвор’ю мінулага тыдня, сезон росквіту пакуль толькі намінальна ўступіў у свае правы, але мы і міргнуць вачыма не паспеем – трэба будзе ўжо пераглядаць свой гардэроб і, паглядаючы на каляндар, планаваць традыцыйныя заняткі для цёплай пары. Пра планы на вясну мы пацікавіліся ў жыхароў нашага горада.

Якія планы на вясну, землякі?Уладзімір Гарошка, пенсіянер:
– Чым цяплей будзе надвор’е, тым больш я буду працаваць на падворку. Ужо зараз я праводжу там пэўныя падрыхтоўчыя работы: падкарміў глебу, абрэзаў дрэва. У хуткім часе займуся садам.
Акрамя гэтага, сачу за навінамі ў свеце, бо ўсе мы, вядома, хвалюемся за братэрскія народы. Улічваючы, што я па адукацыі настаўнік гісторыі – пачаў перачытваць “Нарысы гісторыі Беларусі”, так бы мовіць, каб узнавіць у памяці раней атрыманыя веды.
У маі я буду адзначаць юбілей, а летам мы з жонкай будзем святкаваць Залатое вяселле, таму з нецярпеннем чакаем, калі разам збярэцца наша вялікая сям’я. З вышыні ўзросту, згадваючы пражытыя гады, бачыць родных у добрым настроі – вялікае шчасце.
Як бачыце, вольнага часу ў нас досыць і мы намагаемся, па магчымасці, праводзіць яго актыўна і карысна.

Гутарыў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о