Усё залежыць ад нас саміх

0
378

Як вядома, 2024 год у Беларусі аб’яўлены Годам якасці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у канцы лістапада. Гэтае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны. Якія думкі і планы наконт павышэння якасці ўласнага жыцця маюць землякі – з гэтым пытаннем мы звярнуліся да жыхароў Петрыкаўшчыны.

Усё залежыць ад нас саміхНадзея СТЭЛЬМАШОНАК, выконваючая абавязкі старшыні Муляраўскага сельскага Савета:

– Я ўпэўнена, што якасць ўласнага жыцця, а таксама эканамічны і экалагічны дабрабыт краіны, можна палепшыць праз беражлівае і прадуманае стаўленне да прыродных рэсурсаў. У першую чаргу да водных і лясных, я не бяру ў разлік прыродныя карысныя выкапні. Як? Вельмі проста: не чакаць, што адказныя службы адсочаць выкананне і захаванне чысціні і парадку на адпаведных аб’ектах, у адпаведных месцах, а самім па-гаспадарску ашчадна ставіцца да іх выкарыстання. Складнікамі павышэння якасці жыцця могуць выступаць таксама і паасобны збор смецця, рацыянальнае расходаванне электра- і цеплавой энергіі ва ўласных дамах, вады, што дазволіць знізіць выдаткі дзяржавы для іх вытворчасці і пастаўкі, а нам, спажыўцам, – грошы за карыстанне і тым самым, як я ўжо гаварыла, палепшыць якасць уласнага жыцця, накіраваўшы сродкі на патрэбы асабістыя ці сям’і.

Усё залежыць ад нас саміхАнтаніна БРУЯКА, дырэктар ДУК “Петрыкаўскі раённы Дом культуры”:
– Маючы за плячыма пэўны жыццёвы вопыт, скажу: не апошнім чынам на якасць нашага жыцця ўплывае стан здароўя. Таму своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добры настрой і ўвогуле аптымістычны погляд на жыццё здольны павысіць яго якасць.
Пагадзіцеся, якасць уласнага жыцця мы ацэньваем яшчэ і па тым, наколькі мы ім задаволены. І тут варта памятаць, што ўсё залежыць ад нас саміх: працуйце, вучыцеся, не забывайце пра цікавае і карыстае баўленне вольнага часу з сям’ёй і сябрамі – усё гэта здольна падараваць нам адчуванне шчасця і задаволенасці ўласным жыццём. Для сябе вырашыла: у 2024 звярну сур’ёзную ўвагу на стан уласнага здароўя.

 

 

Усё залежыць ад нас саміх

 

Марыя БЛІНЕЦ, вучаніца 11 класа другой гарадской школы:
– Для мяне, як выпускніцы школы, востра стаіць пытанне павышэння якасці і ўзроўню ўласных ведаў. Таму сёлета яшчэ з большай адказнасцю я падышла да падрыхтоўкі да адзінага і цэнтралізаванага экзаменаў: многа працую самастойна, наведваю ўсе дадатковыя заняткі, займаюся з выкладчыкамі індывідуальна. Добра разумею, што толькі глыбокія і якасныя веды дазволяць мне годна канкурыраваць з іншымі абітурыентамі і дасягнуць сваёй мэты – паступіць у абраную ВНУ. А па вялікім рахунку, я за якасць ва ўсім: у ведах, у справе, у здароўі, у адносінах, бо якасны – значыць добры, моцны, надзейны.

 

 

 

 

 

 

Запісала Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о