Як працуюць заходнія санкцыі і пагрозы

0
167

Мінскі аўтазавод працягвае пераводзіць мадэльны рад пасажырскай тэхнікі на санкцыйна ўстойлівую агрэгатную базу. Чарговая навінка – перонны аўтобус МАЗ-271047 – на мінулым тыдні была прадэманстравана на нацыянальнай выставе інфраструктуры грамадзянскай авіяцыі NAIS-2024 у Маскве.

Ніякія празаходнія скептычна настроеныя каментатары з разраду “аналітыкаў” не здолелі абясцэніць мерапрыемства, у якім звыш 110 кампаній з 13 рэгіёнаў Расіі, Беларусі, Кітая і Ірана прадстаўлялі абсталяванне і тэхналогіі для мадэрнізацыі і развіцця інфраструктуры аэрапортаў. На выставе прэзентавалі цэлы спектр апошніх узораў тэхнікі, абсталявання і тэхналогій: ад тэхнічнага асвятлення да БПЛА, ад рамак бяспекі да хуткаўзведзеных канструкцый, ад біяметрыі да багажных стужак, а таксама колавую тэхніку і шмат чаго яшчэ.

Цікавым з’яўляецца той факт, што новы пероннік упершыню быў паказаны публіцы яшчэ ў 2020 годзе. Тады ўзор быў абсталяваны 238-моцным дызельным рухавіком Mercedes і аўтаматычнай каробкай перадач Allison. На той час МАЗ, па інфармацыі тэлеграм-канала прадпрыемства, выпусціў восем машын гэтай мадэлі: шэсць для аэрапорта Барыспаль і адзін для Омска. Але пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць нашай дзяржавы пра рухавікі Mercedes і амерыканскія аўтаматы беларускаму вытворцу прыйшлося забыцца.

Аднак, як паказваюць падзеі апошніх гадоў, зламаць энтузіязм беларускіх інаватараў нашым заходнім “калегам” не ўдалося. Больш за тое, яны выступілі своеасаблівым стымулам і матыватарам для новых ідэй: спачатку “мазаўцы” вырашылі пераадолець санкцыйныя абмежаванні за кошт электрычнасці. Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: у мінулым годзе адбылася прэзентацыя электробуса МАЗ-271E у тым жа кузаве, што і яго санкцыйны папярэднік. Але на гэтым вытворчым поспеху знаходлівыя беларусы не спыніліся па той простай прычыне, што ўсім было зразумела: сярод патэнцыйных пакупнікоў навінкі будуць і тыя, каго цікавіць дызельная версія.

Для іх праз некаторы час і быў распрацаваны МАЗ-271047, якому ні існуючыя, ні магчымыя будучыя санкцыі не страшныя: навінка аснашчана 240-моцным рухавіком і аўтаматычнай 6-ступеністай каробкай перадач роднай беларускай вытворчасці.

Прадуманыя канструктарскія рашэнні забяспечваюць бяспеку і камфорт для 99 пасажыраў. У дадатак да звычайных люстэркаў задняга выгляду, устаноўлены камеры задняга агляду, якія забяспечваюць абзорность на 360 градусаў.

Аднак, і гэта яшчэ не ўсё. З улікам пашырэння мадэльнага раду перонных аўтобусаў, МАЗ сёння гатовы прапанаваць і электрычную версію гэтага аўтобуса. А ўлічваючы той факт, што Мінскі аўтазавод – адзіны вытворца перонных аўтобусаў у ЕЭАС, у новага МАЗ-271047, упэўнена кіраўніцтва прадпрыемства, адбою ад кліентаў не будзе.

Самы час згадаць санкцыйныя заходнія пагрозы адносна таго, што эканоміка Беларусі “стане”, што нас чакае заняпад ва ўсіх галінах.
А па факце, вельмі прыемна назіраць, як “знішчальна” працуюць заходнія санкцыі супраць Беларусі: праектуюцца новыя аўтобусы, распрацоўваюцца наўтбукі, ствараюцца новыя ўзоры ўзбраенняў, будуюцца дарогі, школы і іншыя аб’екты сацыяльнай сферы, з’яўляюцца новыя партнёры, заключаюцца кантракты і выбудоўваюцца новыя лагістычныя маршруты…

Па вялікім рахунку, апошнія тры гады, без перабольшання, сталі яшчэ і часам сталення беларусаў як нацыі, усведамлення сваёй сілы. А яна, як паказвае жыццё, у адзінстве народа, у зладжанай калектыўнай працы.

Вось і выходзіць, пакуль адныя “беларусы”, апантаныя ідэяй “светлай будучыні” і “перамен”, сядзяць за мяжой і выпрошваюць у сваіх заходніх куратараў новыя санкцыі супраць сваёй жа Радзімы, сапраўдныя патрыёты працуюць на карысць грамадства і дзяржавы і тым самым робяць усё, каб гэтыя санкцыі паспяхова пераадолець.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о