Трактарны парк абнаўляецца

0
231

Напачатку гэтага года трактарны парк КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” папоўніўся шасцю адзінкамі тэхнікі, якія прадпрыемства набыло за ўласныя сродкі.

– Дамовы былі заключаны ў мінулым годзе, а 10 студзеня мы атрымалі дзве машыны прыбіральныя “МУ-320”, на базе малагабарытнага трактара “Беларус-320.4М”, з замацаваным бульдозерным і шчотачным абсталяваннем, агульным коштам крыху больш за 98 тысяч рублёў. 18 студзеня да нас прыбылі чатыры прыбіральныя машыны “Беларус-82 МК”, якія каштавалі нам амаль 310 тысяч рублёў. Згодна з дамоўленасцю, першы ўзнос, а гэта каля 70% ад сумы, Петрыкаўскі райжылкамгас ужо зрабіў, астатнія сродкі размеркаваны па ўзносах працягам бягучага года.

Трактарны парк  абнаўляецца

Уся тэхніка ўжо працуе на вуліцах горада, дзве адзінкі тэхнікі: 82-ка і 320-ка, былі адпраўленыя на капаткевіцкі ўчастак, – праінфармаваў намеснік дырэктара-галоўны інжынер прадпрыемства Юрый Кузняцоў.

Пасля візуальнага знаёмства з тэхнікай мы пацікавіліся ў аднаго з вадзіцеляў, якое першаснае ўражанне стварыў новы “Беларус-82 МК”.
“Машына выдатная! У параўнанні з папярэднімі версіямі мадэлі, тут усталявана новая, больш магутная, паліўная помпа, адчуваецца праца больш магутнага стартара. Спадзяюся, што і надзейнасці ў абноўленых дэталях будзе не менш, чым у папярэдніх. Акрамя гэтага, пад дапрацоўку падпалі і тыя элементы канструкцыі, якія, як то кажуць, на рух не ўплываюць, але істотным чынам паляпшаюць бяспеку і камфорт. Гэта тычыцца светлавой сігналізацыі, а таксама салона – сядзець у трактары стала больш зручна, лепей працуе і сістэма ацяплення, што важна ў гэты зімовы час, – падзяліўся сваім меркаваннем трактарыст Валянцін Афанасьеў.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о