Кантраснае суседства

0
90

Даўно хацелася звярнуць увагу на нядобраўпарадкаваную тэрыторыю каля крамы спажыўтаварыства “Родны кут”, што знаходзіцца па вуліцы Дружбы ў райцэнтры. Але, пэўны час мы, ды і жыхары мікрараёна “Паўночны”, ставіліся да сітуацыі з разуменнем: усё ж адкрыццё новага сацыяльна значнага аб’екта – такой патрэбнай тут гандлёвай кропкі, перакрывала сваімі выгодамі нязручнасці, ды і снег хаваў пад сваім покрывам гэты невялікі факт неахайнасці.
Але халодны сезон прайшоў, а парадак вакол пабудовы так і не быў наведзены. З наступленнем цяпла больш часу на адкрытым паветры пачалі праводзіць і дзеці. Адна з дзіцячых пляцовак як раз знаходзіцца ў некалькіх кроках ад крамы, паміж аб’ектамі –паглыбленне, дзе скапілася вада ды месціцца калектарны калодзеж, абазначаны драўлянымі жэрдкамі з прывязанай цэлафанавай сігнальнай стужкай на канцах, што, па ўсёй верагоднасці, паведамляла, ці нават паведамляе дагэтуль пра небяспеку.
Трэба заўважыць, што за крамай, літаральна ў некалькіх метрах ад “стацыянарнай” лужыны ляжыць шчэбень, які можна было б расцягнуць, зраўняўшы тым самым паглыбленне.
Спадзяёмся, што супрацоўнікі спажыўтаварыства з увагай і адказнасцю паставяцца да акрэсленай праблемы, тым больш, што мерапрыемствы па добраўпарадкаванні яшчэ будуць праводзіцца.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о