Гэта наш выбар

0
297

Кожны дзень мы робім выбар: прачнуцца і пачаць раніцу са шклянкі вады і зарадкі, ці ж адкласці будзільнік, і прачнуцца праз 20 хвілін, не прыгатаваць сняданак, зноў прайсці па сваіх справах незадаволеным. Мы робім выбар: дзейнічаць ці працягнуць ляжаць на канапе. 25 лютага ў нашай краіне важная падзея – адзіны дзень галасавання. Ад таго, наколькі мы будзем адказнымі, залежыць жыццё кожнага беларуса паасобку і краіны ў цэлым. І тут ужо сапраўдны грамадзянін нашай краіны не дазволіць сабе ляжаць на канапе, а пойдзе і аддасць свой голас за кандыдата, дзейнасць якога паўплывае на якасць жыцця ўсіх нас.
Моладзь адыгрывае важную ролю ў сацыяльным развіцці грамадства. Яна з’яўляецца рухаючай сілай, якая здольная ўносіць змены і прыўносіць новыя ідэі ў розныя сферы жыцця. Моладзь з’яўляецца ключавым фактарам сацыяльнага прагрэсу. Сёння мы даведаліся ў прадстаўнікоў гэтай сацыяльнай групы, што для іх значыць адзіны дзень галасавання.

 

Гэта наш выбарЮлія ЛІПСКАЯ, настаўнік біялогіі гарадской школы № 2, старшыня Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў:
– Падумаць, выказаць сваё меркаванне, зрабіць свой асабісты выбар – магчымасць кожнага. Вельмі важна, каб чалавек меў асабістыя арыенціры, на якія зможа абаперціся ў выпадку прыняцця рашэння. Я жадаю, каб нашыя грамадзяне падышлі да адзінага дня галасавання з розумам і спакоем. Для маладых людзей гэты дзень стане неабходным досведам у фармаванні асабістай грамадзянскай пазіцыі.
Мне было цікава пачытаць праграмы кандыдатаў. Пасля папярэдняга знаёмства з кандыдатам , яго праграмай і на выбарчы ўчастак прыходзіш не галачку паставіць, а з разуменнем: ты сапраўды прымаеш удзел у жыцці краіны.

 

Гэта наш выбарАлена ГРЭНКО, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама, член Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў:
– Ад выбараў маладых выбаршчыкаў залежыць будучыня Беларусі. Моладзь найбольш актыўная частка грамадcтва.
Па ініцыятыве Кіраўніка дзяр-жавы была сфармуліравана дзяржаўная маладзёжная палітыка, вызначаны яе асноўныя напрамкі, закладзены прававыя асновы. Сёння ўпэўнена магу казаць: для моладзі створаны ўсе ўмовы, каб кожны быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што менавіта тут зможа рэалізаваць свае планы.
Што для мяне значыць адзіны дзень галасавання? Гэта значыць, прыйсці на выбары і прагаласаваць, тым самым выказаўшы павагу да дзяржавы і яе інстытутаў.

 

Гэта наш выбарСяргей ШАМРА, інспектар прапаганды Петрыкаўскага РАНС, член Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў:
– Любая электаральная кам-панія – гэта выбар нашай агульнай будучыні. Перш за ўсё, чакаю дастойных кандыдатаў, гатовых працаваць для рэалізацыі ідэй і вырашэння надзённых праблем выбаршчыкаў.
У адзіны дзень галасавання многія маладыя людзі ўпершыню адчуюць сябе выбаршчыкамі, безумоўна, гэта новы вопыт, новыя ўражанні. Важна, каб кожны малады чалавек зразумеў і ўсвядоміў важнасць мерапрыемства, што яго голас будзе ўлічаны і што ад яго голасу будзе залежаць сацыяльна-эканамічнае развіццё.
Я чакаю, што дэпутаты ўсіх узроўняў стануць надзейнымі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі, годна будуць выконваць сваю адказную ролю і садзейнічаць вырашэнню важных грамадскіх задач.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о