Вызначаны пераможца спартакіяды “Абаронца Айчыны”

0
456

У Петрыкаве на базе гарадской школы №1 прайшоў раёны этап рэспубліканскай спартакіяды па праграме летняга шматбор’я “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзростаў у рамках Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь-2023.

Вызначаны пераможца спартакіяды “Абаронца Айчыны”

Спаборніцтвы прайшлі ў дзвюх узроставых групах: 15-16 гадоў і 17-18 гадоў. Праграма спаборніцтваў уключала бег на 100 метраў, крос 3 кіламетры, кіданне гранаты, стральбу з пнеўматычнай зброі, падцягванне на перакладзіне.

Спонсарам спаборніцтваў выступіла Петрыкаўская райструктура ДТСААФ. Яе старшыня Аляксандр Рудзько адзначыў у прывітальным слове, што спартакіяда праходзіць у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Вялікая перамога – гонар пакаленняў”.
Па выніках спаборніцтваў вызначаны пераможца і прызёры ў агульнакамандным заліку. Першае месца заняла каманда гімназіі горада Петрыкава. Другое месца – каманда Капцэвіцкай сярэдняй школы. Трэцяе месца – зборная каманда з Мышанскай, Пціцкай і Конкавіцкай сярэдніх школ.

Па выніках спаборніцтваў вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым заліку: у малодшай узроставай групе дыпломам І ступені ўзнагароджаны Уладзіслаў Людзінавец з Капцэвіцкай сярэдняй школы, дыпломам ІІ ступені – Васіль Журавель з Камаровіцкай сярэдняй школы, дыпломам ІІІ ступені – Уладзіслаў Гарошка з гімназіі.

У старэйшай узроставай групе дыплом І ступені атрымаў Васіль Басюк з гімназіі, дыплом ІІ ступені – Станіслаў Кніга з Конкавіцкай сярэдняй школы, дыплом ІІІ ступені – Уладзіслаў Міцура з гімназіі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о