У нядзелю, 6 жніўня, на першым гарадскім пляжы адбыўся першы турнір па пляжным валейболе.

У першую чаргу трэба адзначыць якасныя змены, што адбыліся на месцы адпачынку гараджан і гасцей горада. Плошча пляжа значна ўзбуйнела як у даўжыню, так і ў шырыню: узбярэжжа дадало за кошт намытага пяску таму месца цяпер для адпачываючых з’явілася значна болей. Тут жа з’явіліся шэзлонгі, а аматары актыўнага адпачынку атрымалі пляцоўку для пляжнага валейбола. Вядома, гэта і дазволіла правесці спаборніцтвы па адзначанай дысцыпліне.

На турнір заявілася 6 каманд, што складаліся з мужчыны і жанчыны: працоўныя калектывы прадстаўлялі дружыны ЦРБ, Петрыкаўскага рудаўпраўлення, ПМС. Акрамя гэтага да змагання за кубак далучыліся і аматарскія ініцыятывы неабыякавых землякоў: калектывы “Dream Team”, “Перамога” і “Ткачэнка +1”.

Каманды былі падзеленыя на дзве групы па тры калетывы ў кожнай. Пасля гульняў, што праходзілі па кругавой сістэме былі вылучаныя лепшыя дружыны, што і змагаліся за прызавыя месцы.

Дададзім, што вопыт спартсмены атрымалі годны: удзельнікі адзначалі, што нягледзячы на блізкасць пляжнага валейболу да валейболу класічнага, усё ж гуляць з адным партнёрам на пяску і ўлічваць напрамак і сілу ветру – патрабуе пэўнага спрыту і навыкаў.

У першым паўфінале сышліся каманды “Ткачэнка +1” і “ЦРБ”. Медыкі не вытрымалі пад націскам апанентаў і пацярпелі паражэнне з лікам 0:2 з спадзяваннем на наступную гульню і трэцяе месца.

У другім паўфінале матч праходзіў больш напружана, але валейбалісты “Перамогі” аказаліся мацнейшымі за апанентаў з рудаўпраўлення.

У выніку прызавыя месцы былі размеркаваныя наступным чынам: трэцяя прыступка п’едэстала скарылася камандзе ЦРБ, другой была дружына “Перамога”, а чэмпіёнства ў турніры святкавалі Ірына і Андрэй Ткачэнкі.

Ёсць упэўненасць, што гэтыя летнія спаборніцтвы стануць традыцыйнымі. Здаецца няма перашкод і для таго, каб турнір стаў адкрытым і гасцінную Петрыкаўшыну наведвалі б спартсмены з суседніх рэгіёнаў, ну а пакуль мы канстатуем выдатны старт сапраўднага валейбольнага свята!

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне Выдатны старт новай спартыўнай  дысцыпліны на Петрыкаўшчыне

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о