Першапачаткова планавалася правесці турнір тыднем раней, але арганізатары, паверыўшы “Белгідрамету”, перанеслі спаборніцтвы і не ўгадалі з надвор’ем: парывісты вецер з моцным халодным даж-джом літаральна абрынуўся на ўдзельнікаў і гледачоў.
Чатыры каманды-ўдзельніцы павітала загадчыца сектара спорту і турызму райвыканкама Таццяна Жукавец. За тым з прамовай перад футбалістамі выступіў сын Васілія Пінчука – Аляксандр Васільевіч, які падзякаваў спартсменам за ўдзел у спаборніцтвах нават пры такіх, не самых спрыяльных умовах надвор’я. Пасля аўтар гэтых радкоў уручыў пасведчанні Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў фізічнай культуры і спорту таму ж Аляксандру Пінчуку і Дзмітрыю Антанішыну з пажаданнямі спартыўнага даўгалецця.

Кубак змяняе “прапіску”Каманды былі падзелены на дзве пад-групы згодна з жараб’ёўкай. Пераможцы першых матчаў аспрэчвалі чэмпіёнства, а тыя дружыны, што пацярпелі паражэнні, змагаліся за трэцяе месца.

У першай падгрупе адносіны высвятлялі маладая, але добра вядомая па мясцовых спаборніцтвах каманда “Гарняк” Петрыкаўскага рудаўпраўлення і футбольны клуб “Добрыца”, які прадстаўлялі футбалісты з Салігоршчыны. У першым тайме лік заставаўся нязменна сухім, але другая палова была выніковай для гасцей Петрыкаўшчыны – “Добрыца” забіла тры мячы і не прапусціла ніводнага.

Другая сустрэча праходзіла паміж гаспадарамі турніра з Чалюшчавічаў і Капаткевіцкай ДЮСШ. Гульня атрымалася багатай на галы, але выхаванцы спартыўнай школы паказалі больш якасны ўзровень футбола, ва многім дзякуючы намаганням Дзмітрыя Шатырына, які забіў чатыры мячы. Каманды скончылі сустрэчу з лікам 2:5.
У барацьбе за трэцяе месца футбалісты з Чалюшчавічаў саступілі “Гарняку”, а вось спрэчка за чэмпіёнства была цікавай і не страчвала сваёй інтрыгі да канца матча. У першым тайме лік заставаўся сухім. У другой палове сустрэчы каманды абмяняліся забітымі мячамі і скончылі асноўны час з лікам 1:1. Далей, згодна з рэгламентам спаборніцтваў, пачалася серыя 11-мятровых, дзе і праявіўся ўзровень выканаўчага майстэрства футбалістаў “Добрыцы” – 5:3 і трафей змяняе сваю “прапіску” адпраўляючыся за межы Петрыкаўшчыны.

Вядома, мясцоваму футболу ёсць куды расці. Але турнір паказаў два станоўчыя моманты. Па-першае, Кубак імя Васілія Пінчука працягвае збіраць самых заўзятых аматараў футбола і працягвае непарыўную гісторыю самага працяглага турніру футбольнай Петрыкаўшчыны. Па-другое, пашыраецца геаграфія спаборніцтваў – у Чалюшчавічы ўжо не ў першы раз прыязджаюць госці з суседніх рэгіёнаў і гэтая добрая традыцыя мае свой працяг.

Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай арганізацыі “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о