На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік

0
793

На Петрыкаўшчыне адбылася знамянальная падзея: вадзіцель на адвозцы збожжа сельскагаспадарчага прадпрыемства СУП “Палессе-Аграінвест” Сяргей Томаль першым у раёне адвёз 1000 тон збожжа на айчынным аўтамабілі МАЗ-551605.

Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік раёна Аляксандр Кохан уручыў герою жніва ліст падзякі ад раённага выканаўчага камітэта, прэмію, кветкі і падарунак.

Аляксандр Васільевіч павіншаваў вадзіцеля з такой ганаровай узнагародай, падзякаваў за самаадданую нялёгкую працу і выказаў надзею, што тысячнікаў у раёне будзе больш.

“Моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, каб і на кукурузе перавезлі не адну тысячу тон. Стаўка сёлета зроблена менавіта на гэтую культуру”, – сказаў старшыня райвыканкама.

Павіншаваў тысячніка і дырэктар СУП “Палессе-Аграінвест” Аляксандр Верамееў, уручыўшы вадзіцелю ліст падзякі і каштоўны падарунак.

Сяргей Мікалаевіч родам з Петрыкава. Пасля заканчэння сярэдняй школы пайшоў служыць у армію, а затым вярнуўся на радзіму працаваць у мясцовым аграпрадпрыемстве СУП “Палессе-Аграінвест”. З таго часу свайму выбару не змяніў.

Працоўны стаж нашага героя складае 16 гадоў. Дарэчы, Сяргей Мікалаевіч не ўпершыню святкуе аграрную перамогу, некалькі гадоў таму ён ужо станавіўся першым тысячнікам у раёне.

Работнік сціпла зазначыў, што не чакаў ад сябе такога выніку, проста ўключыўся ў працу і рабіў яе з усёй адданасцю. Мужчына, між іншым, яшчэ шматдзетны бацька. Разам з жонкай гадуюць трох дзяцей. Старэйшы сын зараз вучыцца ў медыцынскім універсітэце, сярэдняя дачка пойдзе ў пяты клас, а самаму малодшаму сыну яшчэ толькі паўтара годзіка.

Сказаць, што працаўнікам не пашанцавала з надвор’ем, гэта нічога не сказаць. Дажджы, што на гэтым тыдні прайшлі ў раёне, ды і ўвогуле па вобласці, крыху запаволілі тэмпы ўборкі.

“Мы трымаем руку на пульсе. Кантралюем кожную хвіліну, каб, пакуль ёсць надвор’е, працаваць ва ўсю моц”, – сказаў у інтэрв’ю герой жніва.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік На Петрыкаўшчыне ўзнагароджаны першы тысячнік

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о