Па традыцыі праграму афіцыйнага спартыўнага календара Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до ў кожным сезоне адкрываюць рэспубліканскія спаборніцтвы “Кубак Беларусі па шатакан каратэ-до”.

У каратэ – новы сезон

Спаборніцтвы прайшлі на арэне спартыўнага комплексу Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву па гандболе ў Мінску. Спартыўная падзея традыцыйна стала адной з найбольш значных і важных у гадавым календары федэрацыі.
У турніры прынялі ўдзел 255 спартсменаў з 22-х арганізацый усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікам гэтага мерапрыемства стаў прадстаўнік мала-дзёжна-спартыўнага клуба “Энтузіяст” горада Петрыкава Іван Сцяпанаў. Спартсмен паказаў даволі высокі вынік і заняў пачэснае трэцяе месца.
Як распавёў кіраўнік мала-дзёжна-спартыўнага клуба “Энтузіяст” Міхаіл Сухарэнка, спаборніцтвы сталі стартам для новага сезона, пэўным чынам паднялі планку для таго, каб бягучы навучальны год стаў больш выніковым.
– Гэта быў своеасаблівы іспыт, работу над памылкамі мы можам хутка зрабіць і выправіць недахопы на сваіх трэніроўках. Мы шчат часу на занятках прысвячаем пастаноўцы тэхнікі. Гэта адзначылі і суддзі спаборніцтваў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о