У нядзелю, 24 жніўня, у фізкультурна-аздараўленчай зале горада Петрыкава прайшлі раённыя спаборніцтвы па шахматах, у рамках ХІХ спартакіяды сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі і сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Кожная каманда складалася з 2-х удзельнікаў: мужчыны і жанчыны. У выніку шахматнай барацьбы другі год запар Кубак спаборніцтваў і дыплом І ступені заваявала каманда раённага Савета ветэранаў, гонар якой баранілі Мікалай Мазуркевіч і Людміла Зубар. Другі вынік паказалі аматары шахматаў з СУП «Палессе-Аграінвест», трэцяе месца дасталася прадстаўнікам Петрыкаўскага КБА.

У асабістым заліку сярод мужчын не было роўных таму ж Мікалаю Мазуркевічу, а сярод прадстаўніц прыгожай паловы – спецыялісту “Палесся-Аграінвест” Анастасіі Курандзенка.

Павіншаваў і ўзнагародзіў прызёраў выконваючы абавязкі дырэктара раённага фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай” Уладзімір Харланаў.
Раённая спартакіяда набліжаецца да свайго заканчэння. Зараз лідарскія пазіцыі ўпэўнена ўтрымліваюць аматары спорту “Палесся-Аграінвест” і, мяркуючы па ўсім, перамогу сваю гэты спартыўны калектыў нікому аддаваць не збіраецца.

Застаецца толькі нагадаць, што ў суботу, 30 верасня, у аграгарадку Чалюшчавічы адбудзецца традыцыйны раённы футбольны турнір памяці Васіля Пінчука. Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.

Аляксей КАЮКАЛА,
старшыня пярвічнай
арганізацыі БГА “Ветэраны ФКіС Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о