Ва ўсіх сэнсах работа на вышыні

0
603

Ва ўсіх сэнсах работа на вышыні

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў ЖКГ – мы сустрэліся пагаварыць пра прафесію з вадзіцелем аўтагідрапад’ёмніка Сяргеем Маліноўскім.

– З дзяцінства марыў стаць вадзіцелем, – пачаў дыялог Сяргей Анатольевіч. – Вядома, у прафесію прыйшоў не адразу. Прыйшлося папрацаваць і грузчыкам, і аператарам кацельні, і дворнікам. Вадзіцелем аўтавышкі працую ўжо 11 гадоў. Праца неверагодна цікавая. Калектыў зладжаны. Так, спачатку было складана, бо гэта толькі на першы погляд здаецца работа лёгкай, кіруй абаранкам машыны і ўсё на гэтым.

А ў вадзіцеля аўтавышкі вялікі спіс абавязкаў. І тое, як ён будзе выконваць усе патрабаванні, будзе залежаць яго бяспека і яго калег.

Якія гэта абавязкі? Напрыклад, агледзець тэрыторыю і высветліць, што яна прыдатная для правядзення неабходных маніпуляцый з захаваннем усіх патрабаванняў па бяспецы (адсутнасць у працоўнай зоне лініі электраперадач, мясцовасць без ухілу, дастаткова прасторы, няма ў працоўнай зоне пабудоў і збудаванняў). Праводзіць уздым пасля таго, як пераканаўся ў надзейнасці тармазной сістэмы, счапленні, пад’ёмных агрэгатаў, функцыянаванні гукавых і светлавых прыбораў, праверыць на-дзейнасць мацавання грузу ў калысцы, пры ўздыме людзей што яны ўсе замацаваныя трасамі і выконваюць тэхніку бяспекі, не перавешваюцца праз агароджу пад’ёмніка.

Вынікі працы Сяргея Анатольевіча мы можам назіраць кожны дзень.
З дапамогай спецыялізаванай тэхнікі вырашаюцца не толькі будаўнічыя задачы па ўладкаванні фасадаў. Без спецтэхнікі цяжка ўявіць правядзенне “аперацый” па ўсталёўцы ліхтароў ці кандыцыянераў. Акрамя таго, аўтавышка выкарыстоўваецца пры чыстцы комінаў, правядзенні рамонтных аперацый з дахам, мыйцы вокнаў і ўцяпленні фасадаў.

Сяргей Маліноўскі рэалізаваў сябе і на сямейнай ніве. Ён чалавек, які паказвае пазітыў, спакой і ўпэўненасць. Відавочна, што гэтыя якасці змаглі заваяваць і будучую жонку Святлану. Са Святланай у іх нарадзілася чацвёра дзяцей.

– Спачатку ў нас нарадзіліся хлопчыкі-двайняты Сцёпа і Паша, цяпер ужо абодва служаць у арміі, затым Міша – ён сёння вучыцца на столяра-станочніка, а затым з жонкай вырашылі, што без дзяўчынкі ніяк. І нарадзілася ў нас Насцюша, яна ходзіць у трэці клас.

Мы віншуем героя з прафесійным святам і дзякуем, што людзі гэтай прафесіі працуюць у любы час сутак, у любое надвор’е, калі разам з электраманцёрамі аднаўляюць электрычнасць пасля разнастайных катаклізмаў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о