Гістарычны шлях Гомельшчыны, дасягненні і перспектывы – тэмы, якія абмеркавалі ў гарадскім краязнаўчым музеі падчас дыялогавай пляцоўкі “Памятаем мінулае Вялікай Перамогі праз прызму мірных дзён”.

Удзельнікі сустрэчы – старша-класнікі першай гарадской школы, актыўныя маладыя людзі, якім працягваць уносіць уклад у скарбонку дасягненняў Гомельскай вобласці. Ганаровы госць – старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Жукавец.
У сваім выступленні Уладзімір Максімавіч звярнуўся да гісторыі стварэння нашай вобласці, уваходжання ў яе склад Палескага рэгіёну, закрануў тэму Вялікай Айчыннай вайны, расказаў пра дасягненні землякоў на мірнай ніве.
– У гады вайны загінулі 5692 воіна-земляка, 439 партызан і падпольшчыкаў. Звыш 20 ура-джэнцаў раёна з’яўляліся камандзірамі, камісарамі і начальнікамі штабоў. За праяўленую адвагу ў баях пяці ўраджэнцам Петрыкаўшчыны прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, двое – узнагароджаны ордэнамі Славы I, II, III ступеняў, трое – сям’ю ордэнамі Баявога Чырвонага сцяга, – дзяліўся фактамі аратар. – У пасляваенны перыяд у галіне сельскай гаспадаркі на нашай малой радзіме працавалі шэсць Герояў сацыялістычнай працы.
Надаў увагу грамадскі дзеяч і сучаснаму жыццю вобласці, адзначыўшы, што сёння Гомельшчына –  індустрыяльны рэгіён з развітой прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, будаўнічай галіной, сацыяльнай сферай. Выступаючы прывёў прыклады прадпрыемстваў абласнога цэнтра, райцэнтраў, даў характарыстыку прадукцыі, якую яны вырабляюць, згадаўшы, што айчынныя прадпрыемствы супрацоўнічаюць з 88 краінамі свету. Адно з іх – Петрыкаўскі ГАК, які лідзіруе ў топ-10 інвестыцыйных праектаў Беларусі.
Дырэктар музея Галіна Трухановіч у сваім выступленні надала больш увагі роднаму гораду і людзям, якія праславілі Петрыкаўшчыну працай, дасягненнямі, поспехамі. Была акцэнтавана ўвага на тым, што ў 2019 годзе праведзена рэканструкцыя райцэнтра, мадэрнізавана плошча, новае аблічча набыў гарадскі парк, пабудаваны амфітэатр, рэканструіраваны мясцовы стадыён. Расказала Галіна Уладзіміраўна і пра карысныя выкапні на тэрыторыі раёна: калійная, каменная соль, буры вугаль, торф, гліністая сыравіна – перспектыўныя накірункі ў развіцці раёна. Навучэнцы падтрымалі экспертаў сваімі ведамі і меркаваннямі. Як паказала сустрэча, моладзь хвалюецца за сваю Радзіму, хоча, каб прымнажаліся яе перамогі і дасягненні.
Напрыканцы сустрэчы галоўны захавальнік фондаў музея Таісія Кунецкая пазнаёміла прысутных з выставай Беларускага скульптара-манументаліста Заіра Азгура “Дзед Талаш у мініяцюры”, прысвечаную юбілейнай даце Гомельскай вобласці.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о