Са святам, Гомельшчына!

0
3012

У пятніцу, 3 лютага, у раённым Доме культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды 85-годдзя Гомельскай воласці. За гэтыя гады рэгіён упісаў шмат радкоў у старонкі ўласнага летапісу – трагічных момантаў ваеннага ліхалецця, гераічных падзей вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, слаўнага перыяду аднаўлення народнай гаспадаркі і стварэння сапраўдных прамысловых прадпрыемстваў-гігантаў. Шмат чаго ўзгадае кожны, бо за гадамі нашай агульнай гісторыі краю – Гомельшчыны ўвогуле і Петрыкаўшчыны ў прыватнасці – лёсы людзей, лепшых з якіх і адзначалі на мерапрыемстве.

Са святам, Гомельшчына!
У холе Дома культуры наведвальнікаў чакала выстава літаратуры, рэчаў дэкаратыўна-пракладнога мастацтва, работы школьнікаў. Уласна мяне асабліва ўразіў макет Васкрасенскай царквы, створаны выхаванцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Самы велічны будынак горада быў знішчаны за савецкім часам, а ўспаміны пра яго засталіся толькі на фотакартках і, дзякуючы дзецям, у выглядзе аб’ёмнай мадэлі.
Урачыстасць распачалася з прамовы старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана. “Вялікія справы складаюцца з малых, тое, што Гомельская вобласць была і застаецца адным з найбольш важных эканамічных цэнтраў краіны – агульная заслуга і жыхароў Петрыкаўскага раёна. З кожным годам наш раён адыгрывае ўсё больш істотную ролю ў жыцці вобласці. Усім жыхарам раёна мы выказваем удзячнасць за важкі ўклад у захаванне спадчыны, стваральныя справы і жаданне зрабіць Гомельшчыну больш камфортнай для жыцця, працы і адпачынку. Няхай добрыя традыцыі памнажаюцца новымі дасягненнямі!”.
Затым Аляксандр Васільевіч узнагародзіў лепшых працаўнікоў раёна Ганаровымі граматамі райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу. Эстафету адзначэння лепшых пераняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч. На сцэну выходзілі землякі, праца якіх з’яўляецца ўзорам для калег. Поруч, у час памятнага фатаграфавання, стаялі з узнагародамі выратавальнікі і педагогі, медыкі і камунальнікі, работнікі культуры і землеўпарадкавальнай службы, сацыяльнай галіны, лесагаспадарання і адміністрацыі Петрыкаўшчыны.
Асобнымі ўзнагародамі і гучнымі авацыямі былі ганараваныя дынастыі: Картыннік, што шчыруюць у галіне аграпрамысловага комплексу, Голас, якія працуюць у лясной гаспадарцы Петрыкаўшчыны, і Васілец – у гэтай сям’і налічваецца калі двух дзясяткаў педагогаў.
Святочная ўрачыстасць была аздоблена творчымі падарункамі лепшых мастацкіх калектываў раёна. Неўзабаве распачаўся канцэрт, дзе вакальныя нумары змяняліся рухомай харэаграфіяй. Эстрадныя кампазіцыі арганічна суседнічалі са стылізаванымі фальклорнымі імпрэзамі.
У зале склалася добразычлівая атмасфера яднання. Безумоўна, нам ёсць чым ганарыцца і перад намі стаіць яшчэ мноства задач, вырашэнне якіх зробіць нашу малую радзіму яшчэ больш камфортнай і паспяховай, калі ўсе новыя мэты мы возьмемся вырашаць якасна і разам!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына!

Са святам, Гомельшчына!Са святам, Гомельшчына!Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына!

Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына!Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына! Са святам, Гомельшчына!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о