Ганаровых грамадзян вобласці стала болей

0
2936

На Гомельшчыне працягваюцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 85-годдзя з дня ўтварэння вобласці. Днямі на сесіі абласнога Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб прысуджэнні пачэснага звання “Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці” пяці ўраджэнцам рэгіёна.

Так, звання ганаровага грамадзяніна Гомельскай вобласці ўдастоены алімпійскі чэмпіён, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер БССР Леанід Гейштар, народная артыстка Беларусі Людміла Лаўрыновіч, народная артыстка Беларусі Галіна Паўлянок, генеральны дырэктар РУП вытворчага аб’яднання “Беларусьнафта” Аляксандр Ляхаў, старшыня СВК “50 гадоў Кастрычніка” Рыгор Шпакаў.

Ганаровых грамадзян вобласці  стала болейСярод узнагароджаных – ураджэнец Петрыкаўшчыны Аляксандр Ляхаў. Аляксандр Андрэевіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Капаткевічы. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, аспірантуру пры ўніверсітэце. Аўтар публікацый па эканоміцы геолагаразведчай вытворчасці.

У працоўнай біяграфіі ўладальніка пачэснага звання “Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці” – праца начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы трэста “Захаднафтагеафізіка”, галоўным бухгалтарам, намеснікам генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях вытворчага аб’яднання “Захаднафтагеафізіка”, намеснікам генеральнага дырэктара па фінансавых і эканамічных пытаннях, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах аб’яднання “Беларуснафта”, першым намеснікам генеральнага дырэктара.

З 2001 года Аляксандр Ляхаў Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання – генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”.

За гады працы Аляксандр Андрэевіч удастоены ганаровага звання “Чалавек года Гомельскай вобласці – 2011” у намінацыі “Лідар”. Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём “За працоўныя заслугі”, знакам “Ганаровы нафтавік”, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншыя высокія ўзнагароды. Петрыкаўшчына віншуе земляка з прысуджэннем пачэснага звання “Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці”.

Падрыхтавала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о