Іх праца – у летапісе вобласці

0
1904

15 студзеня Гомельшчына адзначыла 85-годдзе з дня ўтварэння. На яе дабрабыт, мір і развіццё шчыра і самааддана працуюць і жыхары Петрыкаўшчыны. На пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло напрыканцы мінулага тыдня, былі ўручаны ўзнагароды і сказана нямала шчырых слоў падзякі ў адрас кіраўніцтва раёна, а таксама ўзнагароджаных з ліку кіраўнікоў самых паспяховых і эфектыўна працуючых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Юбілейные медалі, граматы, каштоўныя падарункі і кветкі за вялікі асабісты ўклад ў сацыяльна-эканамічнае, культурнае і духоўнае развіццё рэгіёна віноўнікам урачыстасці ўручыў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Алейнікаў.

У прывітальным слове ў адрас узнагароджаных і прысутных прадстаўнік улады зазначыў, што 15 студзеня – знакавая дата ў гісторыі нашага рэгіёна і краіны. Менавіта яна стала кропкай адліку адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Гомельшчыны на дзве вобласці: Гомельскую з цэнтрам у Гомелі, і Палескую, з цэнтрам у Мазыры.

– У летапісе Гомельскай зямлі нямала ўнікальных старонак. У гады Вялікай Айчыннай вайны яна была адной з буйных кропак народнага супраціўлення. Пасляваенны перыяд стаў часам гераічнай працы і вялікіх здзяйсненняў на карысць радзімы. Сёння вобласць – найбуйнейшы рэгіён рэспублікі, які валодае вялікімі прыроднымі, эканамічнымі і інтэлектуальнымі рэсурсамі, што стаў гонарам краіны дзякуючы самаадданай, шчырай працы сваіх таленавітых, чулых і спагадлівых жыхароў – сапраўдных патрыётаў Беларусі.

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка неаднаразова адзначаў, што ў Гомельскай вобласці жывуць майстравітыя, працавітыя, мужныя людзі, бясконца адданыя радзіме. Сваёй упартай стваральнай працай яны ператварылі некалі патрыярхальны сельскі край у індустрыяльны рэгіён з высокай культурай, развітой навукай, медыцынай і адукацыяй, – пазначыў у сваёй прамове Дзмітрый Алейнікаў.

Пачэснымі ўзнагародамі з нагоды 85-годдзя Гомельскай вобласці адзначаны: старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Кохан Аляксандр Васільевіч, старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаўМакарэвіч Сяргей Аляксандравіч, старшыня Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў перыяд з 2010 па 2014 гады Пінчук Аляксандр Васільевіч, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Козінец Алег Георгіевіч, намеснік старшыні райвыканкама Янчанкава Аляксандра Міхайлаўна, намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Сянько Святлана Уладзіміраўна, упраўляючы справамі райвыканкама Пастухова Алена Іванаўна, дырэктар Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” Пятроўскі Юрый Барысавіч, генеральны дырэктар ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Апановіч Юрый Аляксандравіч, галоўны інжынер СУП “Палессе-Аграінвест” Верамееў Аляксандр Аляксандравіч, дырэктар ДУК “Капаткевіцкі гарадскі Дом культуры” Суботка Ядвіга Іванаўна, дырэктар ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Слабадзянюк Надзея Леанідаўна, інспектар ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Бамбіза Сцяпан Мікалаевіч, урач агульнай практыкі Капцэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Стакан Тамара Аляксееўна.

– Мы ведаем, вы працуеце не дзеля ўзнагарод, аднак шчырае прызнанне заслуг – важнае для кожнага прафесіянала, яно дарагога каштуе. Няхай будзе грунтоўным ваш наступны ўнёсак у агульную справу, міру, згоды і дабрабыту, – завяршыў цырымонію ўзнагароджання намеснік губернатара.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Іх праца – у летапісе вобласціУзнагароджанне юбілейным медалём з нагоды 85-годдзя Гомельскай вобласці загадчыка Капцэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Тамары Стакан, пераможцы прафесійнага конкурсу “Урач года Рэспублікі Беларусь-2022” у намінацыі лепшы ўрач агульнай практыкі

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о