Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзаж

0
3459

“ПН” сустракаецца з людзьмі, якія ўнеслі найбольшы ўклад у развіццё рэгіёну.

Ёсць у беларускай мове слова, якое, на наш погляд, лепш за ўсё характарызуе сённяшняга героя: апантаны. Сцяпан Бамбіза менавіта такі. Як толькі гаворка заходзіць пра лясы і яго насельнікаў, у вачах суразмоўцы адразу з’яўляецца бляск, ён так лёгка зацягне слухача аповядамі пра прыроду, што той страціць пачуццё часу. Што тычыцца работы, то і тут працаздольнасці мужчыны пазайздросціць кожны. Нарадзіўшыся на Ляскавіцкай зямлі, Сцяпан Мікалаевіч усім сэрцам палюбіў тутэйшую прыроду – неверагодныя па прыгажосці пейзажы вакол і жывапісную, багатую на рыбу раку Прыпяць, і ўжо не ўяўляў сваё далейшае жыццё ў якім-небудзь іншым месцы.

За многія гады стараннай працы на пасадзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” ён змог зрабіць з паміраючай вёсачкі квітнеючы куточак з развітай інфраструктурай, працоўнымі месцамі, жыллём. Моладзь з задавальненнем вяртаецца ў родныя мясціны – на працу ўжо прыходзіць трэцяе пакаленне.
Што ўжо казаць пра фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, які вядомы далёка за межамі нашай Радзімы, і кожны раз збірае ўсё больш і больш гасцей. Сцяпан Мікалаевіч расказаў нашаму выданню, з чаго ўсё пачыналася.

Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзажУ 1969 годзе ў міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Убарці быў створаны Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік. Пасля 1994 года ён быў перададзены ў вядзенне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, а ў 1996 годзе адбыліся кардынальныя змены: Указам Прэзідэнта запаведнік быў пераўтвораны ў Нацыянальны парк з шэрагам гаспадарчых функцый. Неўзабаве пры ім была створана эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка “Ляскавічы”.

“Маё пакаленне добра памятае час перабудовы, – пачаў Сцяпан Бамбіза. – Савецкая сістэма была разбурана. Ніхто не ведаў, што і як далей будзе. Мясцовая гаспадарка развалілася. Шчыра кажучы, народ співаўся. І вось у Беларусі здарыліся выбары. Да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Сялянскі сын, чалавек блізкі да народа, прагматык. Усе эканаміч-ныя праблемы леглі на яго плечы, але, нягледзячы на занятасць, ён звярнуў увагу на наш куток Палесся. Можна сказаць, што з гэтага моманту пачалася сучасная гісторыя “Прыпяцкага”.

Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзажУ 1996 годзе ўзначальваў нацпарк мой старэйшы брат Мікалай, а я працаваў ляснічым у Брынёве. Брат шмат падарожнічаў па свеце, наведваў выставы, бачыў, якім чынам за мяжой арганізаваны нацыянальныя паркі, як існуюць прыродаахоўныя тэрыторыі. Чаму б не ўкараніць падобную сістэму ў Беларусі? З улікам нашых беларускіх асаблівасцяў ён прапанаваў сваю праграму развіцця лесаахоўных угоддзяў. На праект наклаў рэзалюцыю кіраўнік дзяржавы.

ДАВЕДКА: У 1996 годзе на базе “Эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Ляскавічы” быў створаны дрэваперапрацоўчы комплекс. Пуск яго першай чаргі адбыўся 1 верасня 1997 года, серыйны выпуск гатовай прадукцыі пачаўся з 1998 года.
“Галоўным рэсурсам на той момант быў лес, – працягнуў Сцяпан Мікалаевіч. – Мы дакладна разумелі, што, палепшыўшы працэс перапрацоўкі драўніны, зможам выйсці на новы ўзровень вытворчасці. На сродкі, выдадзеныя ў крэдыт: 5 мільёнаў долараў, мы змаглі закупіць новае абсталяванне для цэха.

«Вядома, двума словамі не апісаць, як гэта было цяжка: атрымаць давер банкаў. Мала хто верыў у нашу ідэю. Але мы змаглі запэўніць, што зможам выйсці па паказчыках наперад. Так, з кожным годам паляпшалі працэс вытворчасці драўніны, зрабіўшы стаўку на паркет. І атрымалася. Сусветны эканамічны крызіс, які здарыўся ў 2008 годзе, нашай кампаніі згуляў на руку. Мы змаглі заняць ганаровае месца на беларускім рынку, калі прадавалі паркет за 8 долараў за квадратны метр, а канкурэнты за 20.
Часта ездзілі на розныя выставы, у тым ліку і ў Маскву. Так у нас з’явіліся першыя замежныя пакупнікі. Тады казалі: “Што гэта за цуд такі, паркет!” Якасць яго была на вышыні.

Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзажПраз некаторы час разлічыліся па ўсіх крэдытных абавязацельствах, нашы працаўнікі ўжо атрымлівалі годную заработную плату. Інфраструктура ў Ляскавічах палепшылася, сюды сталі прыязджаць жыць і працаваць людзі з бліжэйшых вёсак, горада».

Пасля рэструктурызацыі запаведніка ў нацпарк, Мікалай Бамбіза працаваў кіраўніком Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а Сцяпан узначаліў нацпарк “Прыпяцкі”.

Паводле слоў Сцяпана Мікалаевіча, перанос адміністрацыйнага цэнтра з Турава ў Ляскавічы адыграў важную ролю ў развіцці ўсёй галіны. “Вядома, гэтае рашэнне не прыбавіла мне сяброў, але я паказаў схему кіраўніку краіны, патлумачыў, што менавіта тут павінен быць цэнтр “Прыпяцкага”, прывёў аргументы. І ён мяне падтрымаў. У 2008 годзе пачаў працу эколага-асветніцкі цэнтр “Тураў” і Дом экалагічнай асветы. У 2009 годзе ў запаведніку з’явіўся “Сафары-парк”.

Як адзначыў Сцяпан Мікалаевіч, нацпарк прыносіў каласальны прыбытак не толькі сабе, а і ўсяму раёну, і краіне. На прыбытак паўплывалі і сувязі, якія былі наладжаны ў час турыстычных выстаў.
“Куды б мы не прыязджалі: Аўстрыя, Германія, Чэхія, калі на выставе прысутнічала першая асоба, цікавасць да нашай прадукцыі расла. Мы расказвалі пра тое, якая ў нас маляўнічая прырода, дзе можна адпачыць, парыбачыць і папаляваць. Кажучы сучаснай мовай, гэта была маштабная піяр-кампанія, накіраваная на замежнага пакупніка.

Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзаж

Жыхары Ляскавічаў памятаюць, што па вуліцах часта хадзілі замежныя турысты: немцы, італьянцы, рускія. У гатэлі былі забітыя месцы на месяцы наперад. Я ўвесь час дакладваў пра нашыя справы асабіста Прэзідэнту. І ўжо паверце, калі прыязджаў Аляксандр Лукашэнка ў наш край, я павінен быў вытрымаць сапраўдны іспыт”.
Разам з пяцігадовай праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся ўпершыню стартаваў і фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, які таксама падтрымаў Прэзідэнт.

Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзаж

Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзаж

Нацпарк без перабольшвання можна назваць градаўтваральным прадпрыемствам.

За ўвесь свой час існавання поўнасцю абноўлена сярэдняя школа, дзіцячы сад, пабудаваны шматкватэрны дом для маладых сем’яў. У мясцовых жыхароў ёсць працоўнае месца, стабільная заработная плата, яны могуць культурна бавіць свой вольны час, адпачываць на прыродзе.

Сцяпан Мікалаевіч, з яго слоў, нават у самым казачным сне не мог уявіць, што яго малая радзіма можа стаць такой, якой мы яе бачым сёння.
Успаміны дзяцінства: яму яшчэ толькі 5 гадоў. Разам з татам хлопчык адправіўся на рыбалку. Прыпяць, упрыгожаная золатам сонца, лашчыць свае зялёныя берагі, у чыстай празрыстай вадзе плёскаецца рыба. Праз усё жыццё Сцяпан Бамбіза пранясе гэты маляўнічы вобраз.

Праз усё жыццё пранясе маляўнічы пейзаж
18-02-2020 Гомельская область, Петриковский район, д. Лясковичи. Проект «Мая краіна.by». Квадрокоптер, dji, панорама, вид сверху. Фото Александра Кулевского

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о