У аб’ектыве журналіста – сметніцы і тэма іх наяўнасці/адсутнасці на вуліцах райцэнтра

0
446

 

У аб’ектыве журналіста – сметніцы і тэма іх наяўнасці/адсутнасці на вуліцах райцэнтра У аб’ектыве журналіста – сметніцы і тэма іх наяўнасці/адсутнасці на вуліцах райцэнтра У аб’ектыве журналіста – сметніцы і тэма іх наяўнасці/адсутнасці на вуліцах райцэнтра

Колькі сметніц неабходна райцэнтру, каб якасна арганізаваць збор дробных адходаў жыццядзейнасці на гарадскіх вуліцах, дваровых тэрыторыях і месцах грамадскага адпачынку? Як справядліва зазначаюць гараджане – значна больш, чым маем. Паказальнымі ў плане насычанасці неабходнымі прадметамі збору дробнага смецця з’яўляецца гарадскі парк і вуліцы Камунальная, Бумажкова, К. Маркса, Гогаля, дзе пасля капітальнага рамонту і добраўпарадкавання горада, праведзенага ў 2019 годзе, на прыпыначных пунктах усталявалі сметніцы. На ўсіх астатніх вуліцах горада сметніц альбо няма ўвогуле, альбо катастрафічна не хапае. Праблема на працягу некалькіх апошніх гадоў агучвалася неаднаразова, аднак па сённяшні дзень застаецца невырашанай. Сітуацыя дайшла да таго, што на апошняй апаратнай нарадзе гэта пытанне ўзнімалася на ўзроўні старшыні райвыканкама. Даручэнне Аляксандра Кохана кіраўніцтву райжылкамгаса: у тэрміновым парадку сметніцы заказаць, у бліжэйшы час усталяваць на самых запатрабаваных пешаходных маршрутах, а таксама адрамантаваць і прывесці у належны стан існуючыя. Бо, як заўважыў Аляксандр Васільевіч, на гарадскіх вуліцах можна сустрэць сметніцы, якія пахіліліся, а гэтага быць не павінна.
“ПН” будуць сачыць за вырашэннем праблемы. Спадзяемся, нашымі агульнымі намаганнямі пытанне будзе вырашана.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о