Апошнім часам мы звярталіся да камунальнікаў з заўважанымі праблемамі, што патрабуюць ці то фінансавых укладанняў, ці то пэўных арганізацыйных рашэнняў. Але ёсць пытанні, што вырашаюцца літаральна простай пастаноўкай задач…

Ці не варта паглядзець пад ногі?

Я рабіў здымкі апоўдня ў пятніцу і хваляваўся, што матэрыял можа быць не актуальным зранку у панядзелак. Але не, нічога, за гэтыя два і залішнім, дні (няхай і выхадныя) не змянілася. Трава ў двараў шматкватэрных дамоў у ваенным гарадку, ужо вышэй, чым па калена, хутка будзе па пояс. У такім анклаве неўзабаве пачне буяць крапіва.

Ці не варта паглядзець пад ногі?

Акрамя эстэтычнага выгляду, высокае пустазелле цягне за сабой мноства нязручнасцей і, нават, непрыемнасцей. Кінутае ў траву смецце не заўважнае, а выцягнуць яго з бадылля не так ужо і проста. Кветкавыя расліны неўзабаве аблюбуюць пчолы: ідзеш сябе па сцежцы, зачапіў выпадкова рукою нейкую кветачку і адчуў пранізлівы боль, глядзіш на далонь, а там джала. І плочку шкада, і самому не прыемна. А калі ў чалавека да гэтага яшчэ і алергія?

Ці не варта паглядзець пад ногі?

Гэты спіс можна працягваць доўга, а куды прасцей пачаць проста касіць траву: права патрэбная і не самая складаная для спецыялістаў. Бо камфорт, пры ўсёй нашай фантазіі пра цывілізацыя, пачынаецца з элементарных рэчаў.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о