Днямі ў гімназіі горада Петрыкава ў рамкам традыцыйнай Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прайшла Ёлка для дзяцей, што выхоўваюцца ў прыёмных, апякунскіх сем’ях і дамах сямейнага тыпу.

Зала паступова напаўнялася дзецьмі розных узростаў. Самых маленькіх прыводзілі за руку бацькі ці бабулі, многія з малых апранулі карнавальныя касцюмы, больш дарослыя дзеці дапамагалі родным з малодшымі.
Імпрэза распачалася з карагоду, пасля чаго перад прысутнымі з’явіўся Карсан, які ледзь не з’еў усе цукеркі і салодкія падарункі, што былі падрыхтаваны для дзяцей. Але сюжэт мерапрыемства традыцыйна закруціўся вакол пошуку галоўных навагодніх герояў – Дзеда Мароза і Снягуркі.

На свята прыйшло мноства розных нячысцікаў, якія, нягле-дзячы на дрэнны характар, былі не супраць патанчыць і згадаць з дзецьмі навагоднія песні. Потым на мерапрыемстве з’явіўся сімвал надыходзячага года – дракон і ўрэшце, агульнымі намаганнямі герояў, дзядулю з унучкаю ўдалося знайсці, нягледзячы на хітрыкі Бабы Ягі і кікімар. Дзеці весяліліся, а калі музыка сціхла, малыя стварылі вялікую чаргу, каб расказаць Дзеду Марозу і Снягурцы вершы і нават прадэманстраваць свае харэаграфічныя здольнасці.
Елка зазіхацела рознакаля-ровымі агеньчыкамі, а ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі пада-рункі, якія прадставіў раённы выканаўчы камітэт. Усе засталіся задаволеныя, многія дзеці дзя-ліліся ўражаннямі ад пабачанага з дарослымі. Спадзяемся, што самыя лепшыя пажаданні ў дзетак абавязкова здзейсняцца, яны будуць здаровымі і здолеюць штодня радаваць дарослых сваімі поспехамі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі Ёлка для тых, хто мае патрэбу ў пяшчоце і святочным настроі

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о