Зямля пад белымі крыламі

0
122

Зямля пад белымі крыламі

Прайшло з дзясятак дзён, як мы можам назіраць буслоў, што прыляцелі з выраю і будуюць свае гнёзды.
Амаль усе прыкметы і народныя павер’і, звязаныя з гэтай птушкай кажуць, што сустрэча з буслам абяцае чалавеку шчасце і дабрабыт. Так, калі белакрылыя птахі аблюбавалі падворак чалавека – сям’я бу-дзе жыць багата. Звілі гняздо на даху хлява: будзе прыплод у жывёлы, пабудавалі жытло над страхой гумна: чакай добрага ўраджаю. Ну, а калі птушкі аблюбавалі хату, гэта падказвала, што неўзабаве ў гаспадароў нарадзіцца дзіця.
Пра тое, што сям’я будзе вялікай, кажа і прыкмета, калі маладыя ў дзень шлюбу пабачаць бусла.
Выпадковая сустрэча мінака з птушкай спрыяла планам і задуманым справам, таму пасля таго, як чалавек пабачыў бусла, можна было смела брацца за самую складаную і цяжкую працу. Больш за тое, калі бусел пралятаў акурат па-над падарожнікам, гэта нібы сімвалічна прымнажала яго вандроўныя пажыткі. Калі ў кішэнях былі грошы – чалавек багацеў, а наяўнасць ключоў было прыкметай на з’яўленне новай маёмасці. А вось калі торба валацугі была пустой, то і разлічваць на паляпшэнне матэрыяльнага становішча не выпадала.
Адзінай кепскай прыкметай, звязанай з буслам, было знішчэнне гнязда птушкі. Таму нашыя продкі шанавалі белакрылага птаха і лічылі, што ён як аніякая іншая істота прыроды звязаная з Богам.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о