Адпраўленне ад прыпынку памяці мінулых часоў

0
239

Прапануем вам, паважаныя чытачы, паглядзець на чарговы стары фотаздымак нашых родных мясцін.

Адпраўленне ад прыпынку памяці мінулых часоў

На фотакартцы стары будынак аўтобуснай станцыі райцэнтра. Зараз на гэтым месцы, па вуліцы Камунальнай, размяшчаецца памяшканне “Белаграпрамбанка”.
Аўтавакзал, па сутнасці, з’яўляўся цэнтрам правін-цыяльнага жыцця: адсюль пачыналіся вандроўкі гасцей Петрыкава. Толькі паглядзіце колькі жанчын у хустачках і доўгіх спадніцах накіроўваецца па сваіх побытавых справах у розныя часткі горада: нехта за набыткамі, іншыя да родных.
У правай частцы кампазіцыі мы бачым аўтобус з характэрным для 50-60-х гадоў дызайнам. Мяркуючы па характэрных рысах, гэта славуты працаўнік савецкіх дарог ГАЗ-651, створаны на базе не менш легендарнага грузавіка.

Фота разглядаў
Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о